+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Спасаўка-Ласаўка»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Спасаўка-Ласаўка»
Абрадавае мерапрыемства  «Спасаўка-Ласаўка»
1976

Абрадавае мерапрыемства

«Спасаўка-Ласаўка»

18 жніўня 2019 года 

з 12:00 да 17:30

В этом году мероприятие проходит в рамках второго дня «У-лётного феста»!

Спасаўскія святкі ў беларускім народным календары складаюцца з трох частак: 14 жніўня – Першы або Мядовы Спас, 19 жніўня – Другі Спас, які яшчэ называюць Вялікім, Сярэднім, Яблычным, і 29 жніўня – Трэці ці Малы, Хлебны, Арэхавы Спас.

На Спасаўскія святкі асвячаюцца вырашчаныя агародніна, садавіна, зернавыя і іншыя культуры, спраўляюцца малельні і рытуальныя застоллі ў кругу сям’і.

У Беларускам дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту будут святкаваць Спас па традыцыйнаму: з беларускімі песнямі ды танцамі, гульнямі і забавамі, з расповедамі пра Спасы і іх святкаванні на Беларусі.

Запрашаем далучыцца ўсіх жадаючых да абрадавага мерапрыемства!  

Вас чакае: 

  • святочны канцэрт з удзелам беларускіх народных гуртоў;
  • расповед пра Першы, Другі і Трэці Спасы ў беларускіх хатках музея;
  • майстар-клас па ляльке-мотанке;
  • квэст па сектары «Центральная Беларусь»;
  • батлейка з вясковых гісторый і народных анектодаў;
  • кіна-экскурсія «Шляхамі гісторый»;
  • беларускія танцы і гульні пад народныя інструменты.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Спасаўка-Ласаўка» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка», каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынку «Пятроўчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі (355); маршрутнае такси 1277.

 

Чытайце таксама
Увага! Змяніўся нумар тэлефона / факса!
2241
Увага! Змяніўся нумар тэлефона / факса!

Змяніўся нумар тэлефона / факса для прыёму заявак на экскурсійнае абслугоўванне груп па...

Свята  «Хрэсьбіны»
1022
Свята «Хрэсьбіны»

Радзінныя абрады і звычаі з’явіліся яшчэ ў старажытныя часы. У іх захаваліся ўяўленні беларусаў...

Вынікі ХХ Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь»
864
Вынікі ХХ Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь»

Наш музей увайшоў у топ-3 музеяў краіны і быў адзначаны Дыпломам фіналіста ў намінацыі «Музей г...

Прэс-рэліз абрада «Вешанне калодак»
815
Прэс-рэліз абрада «Вешанне калодак»

2 сакавіка 2024 года з 14.00 да 15.00   Адным з самых цікавых масленічных звычаяў, якія...