+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Купалле»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Купалле»
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства  «Купалле»
1824

Фотасправаздача

«Абрадавае мерапрыемства

«Купалле»

26 чэрвеня 2021 года

 

Старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту прыроды і зеляніны, ушанавання вады і агню мае назву Купалле. Менавіта ў купальскую ноч нібыта цвіце папараць-кветка, знайшоўшы якую можна авалодаць усімі ведамі зямлі; вядзьмаркі і чараўнікі ператвараюцца ў жаб і змей,  каб нарабіць шкоды людзям; дзяўчаты варожаць на будучае замужжа, на суджаных. У гэты дзень збіраюць лекавыя зёлкі, дзяўчаты плятуць вянкі, спяваюць купальскія песні, вакол купальскага вогнішча водзяць карагоды, ладзяць гульні, на ім спальваюць старыя рэчы, праз яго скочуць, каб быць моцнымі, здаровымі і шчаслівымі! Уся вясковая грамада збіралася ля агню. Прапусціць і не прыйсці на свята лічылася вялікай небяспекай, толькі чараўнікі і вядзьмаркі баяліся святочнага купальскага вогнішча!

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту зладзіў прыгожае і чароўнае летняе свята Купалля. 

 
Чытайце таксама
Гісторыя царквы з в. Логнавічы
2721
Гісторыя царквы з в. Логнавічы

Дарагія сябры! Мы працягваем серыю публікацый пад агульнай назвай #СтрочыцкіяГісторыі.

«Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь»
386
«Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь»

15 сакавіка 2026 года з 14.00 да 15.00 Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у...

Абрад  «Немку носім, сала просім»
1020
Абрад «Немку носім, сала просім»

9 сакавіка 2024 года з 11.00 да 12.00   Масленічныя традыцыі і абрады маюць свае...