Звычайна палюбавацца прыродай часцей прыязджаюць у аграсядзібы Беларусі , якія знаходзяцца за горадам, у асяроддзі лесу ці на беразе маляўнічага возера. Але ёсць яшчэ адно неверагоднае месца, якое абавязкова варта наведаць – Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў Мінскай вобласці ў аграгарадку Азярцо. Маляўнічы ландшафт беларускага скансэна захапляе з першага погляду: тут усё пранізана духам гісторыі і ўнікальнай прыгажосцю. Але гэта далёка не ўсе вартасці музея. Перад Вамі 5 прычын, чаму сюды трэба прыехаць.
Ён з'явіўся ў 1976 годзе. Гэта першы ў Беларусі скансэн, які наглядна паказаў жыццё беларусаў стагоддзі таму.
Ідэя стварэння належыць мастаку Фердынанду Рушчыцу, які агучыў яе ў 1908-м. Праз амаль сем дзесяцігоддзяў у Азярцо пачалі прывозіць драўляныя помнікі архітэктуры і іншыя культурныя каштоўнасці, знойдзеныя падчас этнаграфічных экспедыцый па ўсёй краіне.
Экспазіцыя падзелена на гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны і ўяўляе сабой тры асобныя вёскі: Цэнтральная Беларусь, Падняпроўе і Паазер'е.
Сялянскія хаты і сядзібы, ветраныя млыны, царквы XVIII - XIX стагоддзяў, гаспадарчыя і грамадскія пабудовы былі прывезены сюды з розных куткоў краіны. Менавіта гэта робіць калекцыю ўнікальнай.
Акрамя экскурсій па галоўным экспазіцыям, пра якія мы пісалі раней, вы можаце:
Дарэчы, у 2020 годзе беларускае бортніцтва трапіла ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА. Так што, будучы ў Азярцы, абавязкова пазнаёмцеся з экспазіцыяй па гэтаму рамяству бліжэй.
Яшчэ ў музеі можна замовіць інтэрактыўныя праграмы для дзяцей і дарослых і пазнаёміцца з сельскім жыццём продкаў праз удзел у розных гульнях і традыцыйных забавах.
Адна з галоўных «фішак» скансэна – правядзенне традыцыйных абрадаў і старадаўніх святаў, прыняць удзел у якіх можа кожны жадаючы.
На «Масленіцу» ў мясцовай карчме накормяць смачнымі малочнымі блінамі, на гульнявой пялоўцы вы зможаце забрацца на масленічны слуп і атрымаць прыз ад арганізатараў, на «Калядах» навучаць вясёлым песням і танцам.
Раз гаворка зайшла аб знакамітых народных святах, нельга не згадаць і Купалле, якое адсвяткуюць з вялікім размахам і сёлета. У праграме – абрады, пляценне вянкоў, традыцыйныя гульні, песні і купальскае вогнішча.
Музей народнай архітэктуры і побыту – гэта не толькі гістарычныя факты і экспанаты, а яшчэ і месца, дзе можна весела правесці час з сям'ёй або сябрамі:
Некаторыя загарадныя комплексы Беларусі уступаюць скансену па магчымасцям арганізацыі вольнага часу. У любым выпадку, заўсёды выдатна сумяшчаць карыснае з прыемным – знаёмства з гісторыяй роднага краю і па-свойму ўнікальны адпачынак у беларускай глыбінцы.
Яшчэ абавязкова зазірніце ў мясцовую карчму, якую перавезлі сюды ў 1986-м. Гэта дзейны помнік народнай архітэктуры, дзе можна паабедаць дранікамі са збітнем або пакаштаваць іншыя малавядомыя стравы беларускай кухні.
27.05.2018г. Абрадавае мерапрыемства «Зялёныя святкі»
Нашы супрацоўнікі дзеляцца сваімі самымі лепшымі рэцэптамі на велікодны стол!
Святы Мікола – бадай самы шануемы святы сярод беларускага сялянства. Амаль у кожнай хаце можна...
Беларускі дзяржаўны музей архітэктуры і побыту сумесна з калегамі з Расійскага дзяржаўнага...