+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Запрашаем на зімовыя экскурсіі ў Беларускі скансэн!
Галоўная Падзеі Запрашаем на зімовыя экскурсіі ў Беларускі скансэн!
Запрашаем на зімовыя экскурсіі ў Беларускі скансэн!
2063

Запрашаем на зімовыя экскурсіі ў Беларускі скансэн!

Абрадавае мерапрыемства «Каляды»

Снежань-студзень, 90 хв. Кошт для групы (да 25 чалавек) - 75,00.

Забаўляльная і дынамічная праграма ў асяроддзі надзвычай прыгожых пейзажаў музея пад адкрытым небам. Мерапрыемства ў інтэрактыўнай форме пазнаёміць з беларускімі традыцыямі галоўнага зімовага свята. Каляды ў музеі - гэта магчымасць даведацца пра галоўныя сімвалы свята, паўдзельнічаць у абрадзе «Калядоўшчыкі», павадзіць казу і мядзведзя, праспяваць пад беларускую дуду калядныя песні, паваражыць на будучыню з Зяляркай, паспрабаваць традыцыйнаю страву святочнага стала – куццю*.

 

Экскурсійнае абслугоўванне з інтэрактыўнымі элементамі

«Прыгоды ў краіне Зюзі»

Снежань-студзень, 100 хв. Кошт для групы (да 25 чалавек) - 125,00.

На зімовую экскурсію «Прыгоды ў краіне Зюзі» запрашаюцца школьнікі (1-6 клас). Сама Завея правядзе дзяцей у казачны свет Зюзі, дзе шмат прыгод, загадак і гульняў. Наведвальнікі апынуцца ў казцы з таямнічай Зяляркай, адкажуць на заблытаныя пытанні Цмока. Удзельнікі дапамогуць вярнуць Зюзе яго зімовую сілу, заключаную у посаху, які скрала злая Баба Яга. Зюзя пачастуе гарбатай* і запросіць гасцей паўдзельнічаць у традыцыйных зімовых гульнях.

 

Экскурсійнае абслугоўванне з інтэрактыўнымі элементамі

«Дзівосны свет народнай фантазіі»

Лістапад-люты, 90 хв. Кошт для групы (да 25 чалавек) - 35,00.

Знаёмства дзяцей і дарослых з персанажамі беларускай міфалогіі і жыхарамі незвычайнай вёскі адбудзецца падчас экскурсіі «Дзівосны свет народнай фантазіі». Наведвальнікі сустрэнуцца з Хатнікам, Жыжалем, Зюзем, Зяляркай і іншымі персанажамі. Кульмінацыяй падарожжа будзе карагод і жывая народная музыка.

 

Дадаткова аплачваецца ўваходны квіток для кожнага ўдзельніка праграмы.

Кошт квітка: 6,50 руб. — дарослыя, 4,00 руб. — дзеці.

Для групы дзяцей на кожныя 10 чалавек 1 суправаджальны дарослы — бясплатна.

 

Магчыма адначасовае абслугоўванне некалькіх груп па адной праграме.

* Пачастунак аплачваецца асобна ў карчме.

На тэрыторыі музея працуе карчма.

 
Чытайце таксама
Папярэдні продаж білетаў на свята «Масленіца-2026»
166
Папярэдні продаж білетаў на свята «Масленіца-2026»

Дарагія сябры! З 11 па 20 лютага 2026 года будзе праходзіць папярэдні продаж білетаў на...

Культурна-масавае мерапрыемства  «Развітанне са школай – 2022»
1814
Культурна-масавае мерапрыемства «Развітанне са школай – 2022»

30 мая 2022 года запрашаем ўсіх выпускнікоў школ прыняць удзел у мерапрыемстве «Развітанне са...

Увага! Змены ў працы экспазіцыі!
1335
Увага! Змены ў працы экспазіцыі!

З 01.04.2020г. музей пераходзіць на летні час працы!

Фотасправаздача «Культурна-масавае мерапрыемства  «Масленіца»
2990
Фотасправаздача «Культурна-масавае мерапрыемства «Масленіца»

13.03.2021г. адбылося культурна-масавае мерапрыемства «Масленіца» на тэрыторыі музея!