Культурна-масавае мерапрыемства
«Развітанне са школай – 2022»
30 мая 2022 года
з 14.00 да 20.00
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх выпускнікоў школ прыняць удзел у мерапрыемстве «Развітанне са школай - 2022».
Незабыўны час школьнага жыцця, юнацкія прыгоды, вясёлы смех і ўсмешкі сяброў – усё гэта застанецца ў памяці назаўжды, а цікавая праграма нашага мерапрыемства запомніцца яскравымі промнямі радасці ў апошнія школьныя дзянькі.
Інтэлектуальныя гульні і забавы на розны густ: для юнакоў і дзяўчат, бацькоў і настаўнікаў. А самых актыўных удзельнікаў і пераможцаў конкурсаў чакаюць прыемныя сюрпрызы і падарункі!
Толькі ў гэты дзень спецыяльна для Вас:
- Пляцоўка атракцыёнаў (паслуга платная):
1. Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у спартыўна-займальнай гульні «Лазертаг».
2. Тыр "Страляем па мішэням з «аўтамата».

3.«Лопні шарык з прызамі» — лопнуць 3 шарыкі, пры наяўнасці 3, 4, 5 дроцікаў — прыз.

4.«Брызентавыя выкідалы» — патрапіць мячом у адтуліны рознага дыяметра.

5.«Патрапце ў цэль» — патрапіць мячом у вядро, каб мяч застаўся ў вядры.
6.«Вулічны боўлінг».
7.«Гіганцкая джэнга».

8.«Драўляны лабірынт».
9.Заліковае «кіданне дроцікаў» — кожны з удзельнікаў кідае дроцікі на залік мішэнямі.

10.«Паласа перашкод» — мінанне паласы перашкод на час.
Кошт удакладняць на месцы падавання паслугі.
- Экскурсіі ў помніках драўлянай архітэктуры (цікавосткі з жыцця на вёсцы 100 гадоў таму);
- Анімацыйныя пляцоўкі (магчымасць выбраць сабе прафесію з мінулага і пабачыць на ўласныя вочы тонкасці работы каваля, бондара, цесляра, старасты сяла);
- Конкурсы ( “Цёшчын язык”, “Каса”, “Павуцінка”, “Рушнікі”);
- Квэст (самыя кемлівыя змогуць адшукаць старадаўнія грошы, праверыць сваю спрытнасць і патанчыць разам з мядзведзем);
- Сярэднявечная пляцоўка (лучны тыр - платная паслуга, бойка на мячах, фотазона, тэатралізаваная сцэнка з жыцця сярэднявечных рыцараў);
- Велазона (пракаціцца на ровары па маляўнічым прасторам музея пад адкрытым небам) - платная паслуга;
- Фотазона (каляровы фотаздымак з рэтрааўтамабілем на памяць);
- Майстар-клас па народным танцам («Картузэ», «Лявоніха», «Ойра») і гульням («Явар», «Журавель», «Цяцерка»).
- Караоке (праявіць свае музычныя здольнасці і выканаць песні любімых выканаўцаў);
- Дыскатэка пад адкрытым небам (танцы пад навінкі сучаснай музыкі).
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
- для дарослых 16,00 руб. (пры папярэднім продажы -14,00 руб.);
- для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі 16,00 руб. (пры папярэднім продажы -14,00 руб.);
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Папярэдні продаж будзе здзяйсняцца:
- З 01.05.2022 г. па 29.05.2022 г. (з 11.00 да 18.30) па адрасу: 220004, Мінскі раён, а.г. Азярцо, каса ўстановы (наяўны разлік) – тэл. 513-86-10;
- З 05.05.2022 г. па 26.05.2022 г. (з 09.00 да 17.00) па адрасу: г. Мінск, вул. Кальварыйская, 25, каб. 613 (наяўны і безнаяўны разлік) – тэл. 369-13-28; 8025 90 548 45
Сачыце за навінамі нашага музея на сайце і ў сацыяльных сетках!
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
- Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
- На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.