+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Ваенна-гістарычный фестываль па падзеям Першай сусветнай вайны «Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі»
Галоўная Падзеі Ваенна-гістарычный фестываль па падзеям Першай сусветнай вайны «Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі»
Ваенна-гістарычный фестываль па падзеям Першай сусветнай вайны «Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі»
439

17 чэрвеня 2023 года з 11.00 да 17.00 (iнтэрактыўны дзень)
18 чэрвеня 2023 года з 11.00 да 16.30

Першая сусветная вайна – адна з самых трагічных і ў той жа час малавядомых старонак нашай гісторыі. Гэты канфлікт перавярнуў жыццё мільёнаў людзей, згубіў 4 імперыі, у тым ліку і Расійскую, што стала штуршком да набыцця беларусамі сваёй дзяржаўнасці. Але варта памятаць, што гэта адна з самых крывавых войнаў у гісторыі чалавецтва. Падчас яе загінула больш за 1 мільён нашых суайчыннікаў, амаль 2 мільёны чалавек сталі бежанцамі, больш за 1 мільён былі прызваны ў войска, тысячы вёсак і мястэчак былі зруйнаваныя.

17-18 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту мы ўспомнім гэтыя цяжкія часы ў межах ваенна-гістарычнага фестываля па рэканструкцыі падзей Першай сусветнай вайны. Арганізатарам мерапрыемства апрача музея з’яўляецца культурна-гістарычны фонд памяці Першай сусветнай вайны «Крокі» пры падтрымцы гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна».

Асноўнае дзеянне фестывалю – бой паміж нямецкімі і расійскімі войскамі падчас пачатку Баранавіцкай аперацыі, калі ў 1916 годзе расійскiя войскi Заходняго фронта спрабавалi прабiць абарону нямецкіх частак на лініi фронту пад Баранавiчамi, каб падтрымаць удар войскаў Паўднева-Заходняга фронта, якiя ажыццяўлялi ў гэты момант знакамiты “Брусiлаўcкi прарыў”.

Трэба памятаць, што ў Рускай імператарскай арміі  мелася больш за 200 падраздзяленняў беларускага паходжання. Сярод іх – лейб-гвардыі Гродзенскі гусарскі полк, 54-ы пяхотны Мінскі полк, Маладзечанскі, Кобрынскі, Лясны, Бабруйскі, Лідскі палкі. Частка з пералічаных адзінак нават мела адпаведную квартыроўку і прымала ўдзел у гэтых баявых дзеяннях. Шмат вядомых беларусаў удзельнічалі ў вайне, праславіліся сваімі подзвігамі і храбрасцю. Сярод іх можна ўспомніць нашых знакамітых пісьменнікаў і паэтаў – Я.Купалу, Я.Коласа, М.Гарэцкага (узнагароджаны 2 медалямі за храбрасць).

Рэканструкцыя будзе праходзіць у традыцыйнай беларускай вёсцы канца ХIХ – пачатку ХХ ст. у асяроддзі арыгінальных помнікаў драўлянага дойлідства. Вас чакаюць: салдаты ў поўным вайсковым рыштунку, арыгінальная зброя, піратэхніка і шмат іншага.

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у фестывалі і пабываць на інтэрактыўным уроке гісторыі Першай сусветнай вайны!

 

У праграме фестывалю (сектар «Цэнтральная Беларусь», ад касы музея пехам 10-20 хвілін):

 

17 чэрвеня 2023 года з 11.00 да 17.00 – iнтэрактыўны дзень (2 экскурсіі па лагеру рэканструктараў – пачатак  у 14.00 і 15.00):

11.00 - 17.00 – фармаванне  і агляд лакацый;

 

18 чэрвеня 2023 года з 11.00 да 16.30

11.00 - 13.00 – экскурсійнае абслугоўванне ў помніках архітэктуры;

13.00 - 13.15 – ўрачыстае адкрыццё фестывалю;

13.20 - 14.20 – абыход лакацый фестывалю з вядучым (у тым ліку лагер рэканструктараў);

14.20 - 14.50 – паўторны абыход лакацый фестывалю;

15.00 - 15.40 – рэканструкцыя бою;

15.40 - 16.30 – узнагароджванне ўдзельнікаў фестывалю.

 

У праграме:

 

  • Рэканструктары Першай сусветнай вайны – людзі, якія аднаўляюць розныя часткі Рускай імператарскай і Германскай армій у поўным рыштунку ў адпаведнасці з гістарычнымі крыніцамі і антуражнымі прадметамі побыту;
  • Анімацыйны лагер для гасцей музея:

- палявы лагер рускага войска, у якім паказваецца побыт і страявая падрыхтоўка рускіх вайскоўцаў;

- шпіталь Чырвонага крыжа – інтэрактыўная выстава, прысвечаная працы сясцёр міласэрнасці ў гады Першай сусветнай вайны;

- тэматычныя інтэрактыўныя кропкi

  • Рэканструкцыя бою Першай сусветнай вайны 1916 года, Баранавіцкая аперацыя: бой паміж нямецкімі і рускімі войскамі;
  • Тэматычная фотазона з антуражным адзеннем;
  • Экскурсійнае абслугоўванне ў помніках архітэктуры.

 

 

Кошт квіткоў:

17 чэрвеня 2023 года:

  • для дарослых – 12 руб.;
  • для студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6 руб.;
  • для школьнікаў – 6 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

18 чэрвеня 2023 года:

  • для дарослых – 17 руб.;
  • для студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8 руб.;
  • для школьнікаў – 8 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

 

Увага! Папярэдні продаж квіткоў арганізаваны на 18 чэрвеня 2023 года:

-      тэрыторыя музея (за в. Азярцо) з 12.06.2023 па 17.06.2023 г. уключна з 11:00 да 18:30 (ср-нд) – наяўны  разлік;

-      вул. Смаленская, д. 15, офіс 907 (ст.м «Пралетарская») з 13.06.2023 па 16.06.2023 г. уключна

з 09:30 да 17:00 (пн-пт) – наяўны  разлік і безнаяўны разлік.

 

Кошт квіткоў на папярэдні продаж квіткоў на 18 чэрвеня 2023 г.:

-      для дарослых – 14 руб.;

-      для студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі - 6 руб.;

-      для школьнікаў  – 6 руб.;

-      для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка», каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынку «Пятроўчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі (355); ад прыпынку «Пятроўчына»  – маршрутнае таксі №1277.

Чытайце таксама
Абрадавае мерапрыемства «Пакроўскі кірмаш»
1099
Абрадавае мерапрыемства «Пакроўскі кірмаш»

17.10.2020г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Пакроўскі кірмаш» на...

Культурна-масавае мерапрыемства  «Калібры фэст»
1512
Культурна-масавае мерапрыемства «Калібры фэст»

26.05.2019г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Калібры фэст» на...

Увага! Змяніўся нумар тэлефона!
559
Увага! Змяніўся нумар тэлефона!

Змяніўся нумар тэлефона / факса для прыёму заявак на экскурсійнае абслугоўванне груп па...

Фотасправаздача «Край беларускі, край самабытны…»
3119
Фотасправаздача «Край беларускі, край самабытны…»

28 мая адбылося фальклорнае свята «Край беларускі, край самабытны...»