+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «За тыдзень – Вялікдзень» (Вербніца)
Галоўная Падзеі Свята «За тыдзень – Вялікдзень» (Вербніца)
Свята  «За тыдзень – Вялікдзень»  (Вербніца)
714

Свята

«За тыдзень – Вялікдзень»

(Вербніца)

17 красавіка 2022 года

з 13.00 да 14.00

Вербніца або Вербная нядзеля – свята, якое адзначаецца за тыдзень да Вялікадня. У гэты дзень у царкве асвячалі галінкі вярбы, а пасля набажэнства з усіх бакоў чуліся словы: «Не я б’ю – вярба б’е. За тыдзень – Вялікдзень. Здароўе ў косці, хвароба ў лес». Вярба надзялялася ўласцівасцямі жыццёвай сілы і лічылася сродкам аховы ад хвароб і няшчасцяў. У хрысціянскай традыцыі вярба сімвалічна замяніла пальму, якой віталі Ісуса Хрыста пры ўваходзе ў Іерусалім. А ў простым народным жыцці вярба выкарыстоўвалася ў шматлікіх абрадавых дзеяннях, пра якія можна будзе пачуць ужо ў гэтую нядзелю на нашым свяце! 

Вас чакае:

  • майстар-клас па традыцыйнаму ўпрыгожванню галінак вярбы;
  • асвячэнне галінак вярбы святаром ля царквы ХVІІІ ст.;
  • расповед пра традыцыі святкавання Вербнай нядзелі;
  • абрады «Упрыгожванне покуці вярбой» і «Засцеражэнне хаты ад маланак».

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Чытайце таксама
Фотасправаздача «Купалле»
4013
Фотасправаздача «Купалле»

07.07.2018г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Купалле» на тэрыторыі музея!

Свята «Саламяныя цуды. Мастацкія практыкі саломапляцення» сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур
93
Свята «Саламяныя цуды. Мастацкія практыкі саломапляцення» сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур

27 красавіка 2024 года з 14.00 да 16.00   Традыцыі саломапляцення сыходзяць каранямі ў...

«Дзень гумару»
2989
«Дзень гумару»

01.04.2017г. добры настрой, прыгожая прырода, прыемныя эмоцыі і цікавая святочная праграма. Не...

Акцыя «ДВА МУЗЕЯ»
591
Акцыя «ДВА МУЗЕЯ»

Стартуе акцыя ў рамках рэалізацыі дамовы па супрацоўніцтве паміж музеямі!