+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Спасаўка-ласаўка»
Галоўная Падзеі Свята «Спасаўка-ласаўка»
Свята «Спасаўка-ласаўка»
504

Свята

«Спасаўка-ласаўка»

21 жніўня 2022 года

з 13.00 да 14.30

Вялікія святочныя дні надыходзяць у жніўні – Мядовы, Яблычны і Хлебны Спас.

У гэты час прырода шчодра надзяляе чалавека сваім багаццем. У садах і агародах паспявае свежая садавіна, гародніна, поўным ходам  ідзе ўборка збожжавых культур. А ў цэрквах святары асвячаюць прынесеныя вернікамі дары. Паводле народных меркаванняў асвячаны мак меў уласцівасць абараняць ад ведзьмаў, а вада надзялялася гаючымі ўласцівасцямі.

Пра народныя прыкметы і традыцыі збору садавіны на Спас Вы даведаецеся на нашым свяце!

Вас чакае:

  • Расповед пра гісторыю свята;
  • Расповед пра выставу “Пчалярства на Беларусі”;
  • Асвячэнне святаром вады, яблыкаў, мёда, хлеба, зерня;
  • Майстар-клас па вырабу лялькі з травы;
  • Традыцыйныя беларускія танцы і гульні;
  • Канцэртная праграма;

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Чытайце таксама
Свята «Грамніцы – палавіна зіміцы»
336
Свята «Грамніцы – палавіна зіміцы»

11 лютага 2023 года з 13.00 да 14.00 запрашаем на свята «Грамніцы – палавіна зіміцы»

Абрадавае мерапрыемства «Зажынкі»
1676
Абрадавае мерапрыемства «Зажынкі»

27.07.2019г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Зажынкі» на тэрыторыі музея!

«Паміж Менскам і Мінскам»
1883
«Паміж Менскам і Мінскам»

09.09.2017г. Музей ня змог абмінуць 950-гадовы юбілей гораду Мінску і запрашае вас наведаць...