+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Гуканне вясны»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Гуканне вясны»
Фотасправаздача «Гуканне вясны»
3860

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Гуканне вясны»

18 сакавіка 2017 года
з 13:00 да 15:00

 

Гуканне вясны – веснавое свята, якое звязана з абуджэннем прыроды. Надыход вясны быў вельмі доўгачаканым і таму гэтае свята адзначалі заўсёды ўрачыста.

Абрадавае мерапрыемства «Гуканне вясны» – гэта мастацкая рэканструкцыя свята, зробленая паводле этнаграфічных матэрыялаў, дзеля таго каб паказаць адметныя рэгіянальныя традыцыі святкавання. У гэтым годзе дадаткова будзе прадэманстравана Лельчыцкая традыцыя гукання вясны.

Мерапрыемства адметна тым, што дзяўчаты плялі сабе вянкі з барвенка, упрыгожвалі іх стужкамі, перазімаваўшымі журавінамі і апраналі іх на голавы, вадзілі карагоды і спявалі веснавыя песні. Акрамя таго плялі адзін вялікі вянок, які ўрачыста ўскладвалі або закідвалі на адзінокую грушку ці бярозку на ўзгорку. Усё гэта суправаджалася магічна-рытуальнымі дзеяннямі і адпаведнымі веснавымі песнямі-заклічкамі.

Наведвальнкі мерапрыемства змогуць:

  • Пазнаёміцца з традыцыяй гукання вясны;
  • Паўдзельнічаць у рэканструкцыі Лельчыцкага веснавога абрада і сплесці вялікі вянок;
  • Зрабіць на майстар-класах птушак (сімвалы вясны) з розных матэрыялаў і ў розных тэхніках выканання;
  • Паглядзець фаер шоў;
  • Атрымаць асалоду ад традыцыйнай музыкі, танцаў і гульняў!

У праграме мерапрыемства прымуць удзел фальклорныя гурты г. Мінска, музычны калектыў «Жвавы карчмар» і іншыя.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Гуканне вясны» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8.00 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту – 4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Схему праезду глядзіце тут.

Чытайце таксама
Музейная акцыя  «Дзень роднай мовы»
612
Музейная акцыя «Дзень роднай мовы»

20 лютага 2022 года запрашаем прыняць удзел у музейнай акцыі «Дзень роднай мовы» на тэрыторыі м...

Паважаныя наведвальнікі!
347
Паважаныя наведвальнікі!

Паведамляем  Вам, што з 1 красавіка 2023 года наш музей пачне працаваць па абноўленнаму...

«Зімовыя забавы»
3358
«Зімовыя забавы»

28.01.2017 з 13:30 да 15:00 Чароўны час пабыць крыху дзецьмі, зляпіць снежную бабу, пагуляць у...

Абрадавае мерапрыемства «Дажынкі»
1582
Абрадавае мерапрыемства «Дажынкі»

24.08.2019г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Дажынкі» на тэрыторыі музея!