+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Стрыжка авечак»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Стрыжка авечак»
Мерапрыемства «Стрыжка авечак»
80

13 красавіка 2024 года

з 14.00 да 15.00

 

Авечка з'яўлялася адной з важнейшых хатніх жывёл для продкаў беларусаў. Яе воўна шырока выкарыстоўвалася ў якасці матэрыялу для вырабу тканіны, адзення і абутку. Дадзены промысел атрымаў асаблівую распаўсюджанасць на ўсходняй частцы Беларусі і меў назву валюшнае рамяство ці  шапавальства.

Стрыглі авечак два разы на год – вясной і восенню. Гэты працэс быў вельмі важным, бо ад атрыманай сыравіны, у канчатковым выніку, залежала якасць вырабу і заробак майстра.

Прапануем Вам даведацца больш пра традыцыю стрыжкі авечак на Беларусі ў музеі пад адкрытым небам.

 

Вас чакае:

  • Экскурсія па выставе «Шапавальства»;
  • Майстар-клас па вырабу авечак з нітак і кардону;
  • Майстар-клас па маляванню авечкі тэхнікай «набіванка»;
  • Майстар-клас па беларускім танцам і гульням.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Крылаты фэст»
2871
Фотасправаздача «Крылаты фэст»

Першы марафон паказальных выступленняў малой авіяцыі ў Беларусі!

Абрадавае мерапрыемства  «Траецкія гулянні»
1595
Абрадавае мерапрыемства «Траецкія гулянні»

16.06.2019г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Траецкія гулянні» на тэрыторыі ...

V Нацыянальны форум «Музеі Беларусі»
387
V Нацыянальны форум «Музеі Беларусі»

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прыняў удзел у V Нацыянальным форуме...

Фотасправаздача «Культурна-масавае мерапрыемства  «Масленіца»
2169
Фотасправаздача «Культурна-масавае мерапрыемства «Масленіца»

13.03.2021г. адбылося культурна-масавае мерапрыемства «Масленіца» на тэрыторыі музея!