+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь»
Мерапрыемства «Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь»
90

15 сакавіка 2024 года

13.00-14.00

 

15 сакавіка у нашай краіне святкуецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Асноўны Закон беларускай дзяржавы быў прыняты ў 1994 годзе на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета 12-га склікання. У якасці дзяржаўнага гэта свята вызначана ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1998 годзе.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца ядром прававой сістэмы краіны і таксама замацоўвае духоўныя традыцыі і каштоўнасці нашай дзяржавы.

У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту ў гэты святочны дзень Вас чакае некалькі цікавых падзей.

Патрыятычнае выхаванне моладзі заўсёды адыгрывала важную ролю ў палітыцы Рэспублікі Беларусь. Таму запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у кінаэкскурсіі, падчас якой Вы зможаце наведаць помнікі драўлянага дойлідства і даведацца, якія  вайскова-патрыятычныя фільмы здымаліся на тэрыторыі музея. А таксама Вы зможаце наведаць выставу “Фотарэтраспектыва. Помнікі архітэктуры музея”.

 

Вас чакае:

  • Кінаэкскурсія па помніках драўлянага дойлідства;
  • Выстава “Фотарэтраспектыва. Помнікі архітэктуры музея”.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемства праводзяцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Чытайце таксама
«Зімовыя забавы»
3344
«Зімовыя забавы»

28.01.2017 з 13:30 да 15:00 Чароўны час пабыць крыху дзецьмі, зляпіць снежную бабу, пагуляць у...

«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: сялянскія рамествы!»
2507
«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: сялянскія рамествы!»

16.07.2023г. чакаем Вас на захапляльнае падарожжа ў Краіну цікавых музейных прадметаў і ўзораў...

Фотасправаздача «Шырокая Масленіца ў беларускім скансэне»
3630
Фотасправаздача «Шырокая Масленіца ў беларускім скансэне»

02.03.2019г. адбылося культурна-масавае мерапрыемства «Шырокая Масленіца ў беларускім...