+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Канікулы з Беларускім скансэнам
Галоўная Падзеі Канікулы з Беларускім скансэнам
Канікулы з Беларускім скансэнам
2388

Канікулы з Беларускім скансэнам

Правядзі зімовыя канікулы весела і з карысцю! Актыўны адпачынак, экскурсіі, традыцыйная ежа!

1. Зімовыя інтэрактыўныя праграмы

Захапляльныя экскурсіі для забаваў на любы густ.

2. Зімовыя мерапрыемствы для сям’і, сяброў і калег:

24.12 «Каляды»

Каляды – старажытнае свята, якое паходзіць яшчэ з дахрыціянскіх часоў і прымеркавана да зімовага сонцастаяння. Менавіта ў гэты час абвастралася барацьба цёмных і светлых сіл сусвету. Неад’емнай часткай свята лічылася «калядаванне» – святочны абыход двароў гуртом ражаных з віншаваннямі і выкананнем калядных песень. Навуковымі супрацоўнікамі музея, сумесна са студыяй «Варгін» на свяце будзе прадстаўлена рэканструкцыя каляднага абраду з тэрыторыі Рэчыцкага Палесся. Калядныя традыцыі іншых этнаграфічных рэгіёнаў прадэманструюць творчыя калектывы кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ.

07.01 Праграма на Раство

Раство – адно з найбольш любімых святаў, якое чакаюць усе ад мала да вяліка. Гэты дзень змяшчае шмат чаго: і святло, і цемру, і весялосць, і свяшчэнную цішыню, і радасць, і задуменнасць. У каляднай вёсцы можна знайсці ўсё гэта і яшчэ шмат чаго іншага.

14.01 «Шчодрык»

Запрашаем Вас адзначыць Стары Новы год у аўтэнтычнай беларускай вёсцы. Пачні Шчодры тыдзень ці Багатую Каляду разам з намі.

22.01 «Зімовыя маразы»

Інтэрактыўная праграма «Зімовыя маразы» — гэта народныя забавы, гульні, танцы і, вядома ж, займальныя і карысныя майстар-класы для дзяцей і дарослых.

28.01 «Зімовыя забавы»

Мы рады прапанаваць Вам гульні і забавы ў прыгожым акружэнні музея пад адкрытым небам. Пыміце ўдзел у традыцыйных беларускіх зімовых гульнях: «гусік», «быркі» и інш., пазнаёмцеся з унікальнымі спартыўнымі прыстасаваннямі, якія былі зроблены па ўзору школьнага інвентара ХIХ стагоддзя.

3. Графік работы музея на навагодніх канікулах

Чытайце таксама
«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: сялянскія рамествы!»
2502
«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: сялянскія рамествы!»

16.07.2023г. чакаем Вас на захапляльнае падарожжа ў Краіну цікавых музейных прадметаў і ўзораў...

Паважаныя наведвальнікі!
325
Паважаныя наведвальнікі!

Паведамляем  Вам, што з 1 красавіка 2023 года наш музей пачне працаваць па абноўленнаму...

Фотасправаздача: Беларускі скансэн на III Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі"!
2107
Фотасправаздача: Беларускі скансэн на III Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі"!

1 і 2 кастрычніка мы з поспехам прынялі ўдзел у III Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі&qu...