+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Гісторыя млына з в. Даматканавічы Клецкага раёна
Галоўная Падзеі Гісторыя млына з в. Даматканавічы Клецкага раёна
Гісторыя млына з в. Даматканавічы Клецкага раёна
1413

Гісторыя млына з в. Даматканавічы Клецкага раёна

Вятрак пабудаваны у 1880-я гг. у в. Сынгалы Наваградскага павета Мінскай губерні селянінам, які працаваў эканомам у мясцовага памешчыка. У пач. ХХ ст. быў выкуплены братамі Акулікамі і перавезены ў в. Каменку Сноўскай воласці, дзе прастаяў да сяр. 1930-х гг., калі ўладальнікам ветрака стаў Іван Міхлай (1907 г. нар.), жыхар в. Даматканавічы Нясвіжскага павета, Клецкай гміны (сёння – Клецкі раён Мінскай вобласці).

Адносіцца да козлавага тыпу ветракоў: каркас млына з механізмамі пакоіцца на магутным вертыкальным слупе-восі, устаўленым у аснову з тоўстых крыжавін-падэшваў, зафіксаваных падкосамі – “козлы”. На слупе замацавана гарызантальная балка-мучальніца, якая трымае ўсю вагу канструкцыі.

Вытворчая сіла млына складала прыкладна 19 пудоў зерня ў дзень, адпаведна ў месяц паставы млына маглі пераапрацаваць у муку да 9 тон зерня.

У 1957 г. падэшвы млына былі  заменены і скарочаны па памерах, што адмоўна адбілася на яго ўстойлівасці – у адзін год бура паваліла млын на бок, з-за чаго канструкцыі былі значна пашкоджаны.   

Вятрак працаваў да сяр. 1960-х гг.

Млын быў зафіксаваны рабочай групай БДМНАіП у пач. 1980-х гг. На момант падрыхтоўкі праектнай дакументацыі на рамонтна-рэстаўрацыйныя работы ступень зноса канструкцыі млына была наступнай:

Каркас – 30%

Дах – 35%

Дошкі абшыўкі – 50%

Лесвіцы – 50%

Дзверы – 60%

Апорныя канструкцыі – 30%

Млын быў разабраны і перавезены на тэрыторыю Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Адноўлены ў канцы 1980-х гг. з выкарыстаннем захаваных аўтэнтычных дэталяў.

Чытайце таксама
Акцыя «У музей усёй сям'ёй»!
231
Акцыя «У музей усёй сям'ёй»!

У рамках Тыдня бацькоўскай любові Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб'яўляе акцыю...

Фотасправаздача «Старажытнае Купалле»
3546
Фотасправаздача «Старажытнае Купалле»

23.06.2018г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Старажытнае Купалле»!

Для наведвальнікаў
354
Для наведвальнікаў

Шпацыруючы па музейнай тэрыторыі, вы можаце выявіць, што некаторыя аб'екты зачыненыя для наведв...

Свята «Дзень абаронцаў Айчыны»
147
Свята «Дзень абаронцаў Айчыны»

25 лютага 2024 года з 13.00 да 14.00   Штогод 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца...