+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Каляды»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Каляды»
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Каляды»
1681

Фотасправаздача

«Абрадавае мерапрыемства «Каляды»

26 снежня  2020 года 

Каляды – адно з найбуйнейшых традыцыйных свят, як у хрысціянскай, так і ў старажытнай традыцыі. Каляды нясуць у сябе глыбокі сакральны сэнс, а таксама жаданне простых людзей адпачыць ад жыццёвых турбот і дадаць добрага настрою ў штодзённае жыццё. 

 

Калядны цыкл складалі 3 святы: Вялікая, Шчодрая і Посная Куцці (ад назвы кашы, з якой традыцыйна пачаналася святочная вячэра). На працягу двух тыдняў моладзь ладзіла шматлікія забавы, ігрышчы, розныя гульні, варажбу, рабіліся розныя абрады.

Асобае месца займае абрад калядавання. Калядоўшчыкі хадзілі з «казой», «мядзведзем», «цыганамі», «дзедам і бабкай» і іншымі персанажамі, у якія самі пераапраналіся, рабілі  народны карнавал, дзе шырока выяўлялася народная выдумка.

Каляды – незвычайны святочны час, калі асаблівую значнасць набывалі зносіны ў сферы адпачынку, усе імкнуліся паказаць свае ўменні і таленты, пакрасавацца «на людзях», спявалі, танцавалі, імправізавалі! У Беларускім дзяржаўным музее народнай архітэктуры і побыту адбылося чаруючае і вясёлае свята, якое спакон вякоў святкавалі нашы продкі!

 

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Зялёныя святкі»
2832
Фотасправаздача «Зялёныя святкі»

27.05.2018г. Абрадавае мерапрыемства «Зялёныя святкі»

Свята  «Стаў сноп на сто коп»  (Зажынкі)
686
Свята «Стаў сноп на сто коп» (Зажынкі)

30 ліпеня 2022 года запрашаем пабачыць традыцыі, звязаныя з уборкай ураджаю, пачуць традыцыйныя...

«Жаночая доля»
332
«Жаночая доля»

8 сакавіка 2023 года з 13.00 да 14.00

Музейная акцыя  «Дзень роднай мовы»
604
Музейная акцыя «Дзень роднай мовы»

20 лютага 2022 года запрашаем прыняць удзел у музейнай акцыі «Дзень роднай мовы» на тэрыторыі м...