У мэтах узмацнення мер па папярэджанні гібелі і траўматызму людзей ад пажараў у быце ў перыяд з 24 лістапада па 14 снежня бягучага года МНС праводзіць інфармацыйную кампанію сярод насельніцтва аб эфектыўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, неабходнасці іх устаноўкі і своечасовага абслугоўвання.
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, у межах інфармацыйнай кампаніі, даводзіць да сваіх супрацоўнікаў, калег і грамадскасці наступную інфармацыю.
Як паказвае статыстыка, аўтаномны пажарны апавяшчальнік (далей - АПА) з'яўляецца адным з найбольш эфектыўных сродкаў ранняга выяўлення пажару. Толькі ў мінулым годзе дзякуючы іх спрацоўванню былі выратаваны жыцці 93 чалавек, з іх 21 дзіця, а з пачатку іх масавага ўкаранення ў 2002 годзе - больш за 2780 чалавек (за 10 месяцаў 2025 года выратавана 53 чалавекі, з іх 12 дзяцей).
Прыбор здольны выявіць задымленне на ранняй стадыі і падаць магутны гукавы сігнал, здольны абудзіць спячага чалавека, што крытычна важна для своечасовай эвакуацыі.
Яшчэ больш карыснай інфармацыі на сайце МНС.
Змяняюцца цэны на месцы адпачынку!!
Майстэрства і мастацтва цесна пераплялісь у адным невялічкім, але такім значным беларускім...
У прасторы экспазіцыі “Кватэра-майстэрня мінскага краўца” пачынае працаваць часовая выстава...
31 жніўня 2024 года 15:00 У Беларусі шырока святкавалі Яблычны Спас і Макавей. Пра...