+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Цалкам сакрэтна / бясплатна!
Галоўная Падзеі Цалкам сакрэтна / бясплатна!
Цалкам сакрэтна / бясплатна!
3269

Цалкам сакрэтна / бясплатна!

24 сакавіка 13:30

Акцыя «Цалкам сакрэтна / бясплатна» створана для таго, каб кожны наведвальнік змог даведацца больш пра музей і беларускую гісторыю. У суботу 24 сакавіка можна будзе бясплатна здзейсніць аглядную экскурсію (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) па ветраным млынам музея.

Вы зазнаеце, якія тыпы ветраных млыноў сустракаліся на Беларусі, дзе яны былі распаўсюджаны, пачуеце інфармацыю пра ролю млынара ў вясковай грамадзе і даведаецеся шмат цікавага пра забытую тэхналогію.

Вы зможаце наведаць 3 унікальныя млыны: млын-казлоўку з в. Даматканавічы Клецкага раёна , млын-шатроўку з в. Зелянец Хоцімскага раёна і млын-пальтрак з в. Янушоўка Мядзельскага раёна і пазнаеце, чым яны адрозніваюцца адзін ад аднаго і як працуюць.

Пачатак экскурсіі ў 13.30 ад млына з в. Даматканавічы (сектар Цэнтральная Беларусь, зправа ад уваходу на асноўную экспазіцыю).

Чакаем вас на захапляльным падарожжы
ў Краіну ветраных млыноў.

У іншы час інтэр'еры млыноў зачынены для наведвання!

Калі ласка, апранайцеся ў адпаведнасці з умовамі надвор'я!

Чытайце таксама
Увага! Набыць квіткі на фестываль «Над Менкай» стала зручней!
1651
Увага! Набыць квіткі на фестываль «Над Менкай» стала зручней!

З 25 па 27 жніўня ўключна можна набыць квіткі на фестываль са зніжкай!

З Днём абаронцы Айчыны, дарагія мужчыны!
232
З Днём абаронцы Айчыны, дарагія мужчыны!

Сёння мы дзякуем тым, хто беражэ наш спакой, тым, за чыімі плячыма мы адчуваем сябе ў бяспецы....

Cвята  «Шчодрык»
950
Cвята «Шчодрык»

13 студзеня 2024 года з 14.00 да 15.30   Шчодрык або Шчодрая куцця –  вечар...

Міжнародная акцыя  «Ноч музеяў»
1637
Міжнародная акцыя «Ноч музеяў»

15.05.2021г. у вас ёсць унікальная магчымасць пагрузіцца ў містычную атмасферу беларускіх...