+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
“Спартакіяда па-беларуску з нагоды ІІ гульняў краін СНД”
Галоўная Падзеі “Спартакіяда па-беларуску з нагоды ІІ гульняў краін СНД”
“Спартакіяда па-беларуску з нагоды ІІ гульняў краін СНД”
198

7 і 11 жніўня 2023 года

з 11.00 да 12.00

 

Запрашаем правесці свой дзень весела і актыўна!

На спартакіядзе будуць прадстаўлены пляцоўкі з традыцыйнымі гульнямі і забавамі, якія патрабуюць ад удзельнікаў не столькі моцы, колькі спрыту і кемлівасці.

Падчас выпрабаванняў Вы зможаце праявіць свае здольнасці і ўмацаваць камандны дух. Вы апынецеся ў атмасферы старадаўніх кірмашовых ігрышч і надоўга запомніце гэты дзень.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
«VIP – пікнік «Развітанне са школай - 2019»
1780
«VIP – пікнік «Развітанне са школай - 2019»

29.05.2019г. запрашаем выпускнікоў школ на «VIP-пікнік «Развітанне са школай - 2019»!

Брошка: навошта, дзе і як!
2465
Брошка: навошта, дзе і як!

Пра гісторыю, прызначэнне і асаблівасці нашэння брошак. Новыя ўпрыгажэнні ў фондах музея.

Мерапрыемства  «Светлыя-светлыя нашы памерлыя.  Стрэчаньскія Дзяды ў музеі народнай архітэктуры і побыту»
174
Мерапрыемства «Светлыя-светлыя нашы памерлыя. Стрэчаньскія Дзяды ў музеі народнай архітэктуры і побыту»

10 лютага 2024 года з 14.00 да 15.00 Цягам года на Беларусі было шмат дзён ушанавання...

Свята «Шчодрык»
567
Свята «Шчодрык»

14 студзеня 2023 года з 13.00 да 14.00