+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Цалкам бясплатна. Этна-выходны ў беларускім скансэне»
Галоўная Падзеі «Цалкам бясплатна. Этна-выходны ў беларускім скансэне»
«Цалкам бясплатна. Этна-выходны ў беларускім скансэне»
633

«Цалкам бясплатна. Этна-выходны ў беларускім скансэне»

22 студзеня 2023 года 

з 13:00 да 14:00

Акцыя «Цалкам бясплатна» дае магчымасць усім наведвальнікам нашага музея далучыцца да вывучэння традыцыйных заняткаў нашых продкаў. Прапануем здзейсніць бясплатную экскурсію (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) па выставе «Беларускі лён». Вы даведаецеся пра вырошчванне і традыцыйную апрацоўку ільну, пабачыце, як з кволай сцяблінкі атрымлівалі трывалую нітку.  А напрыканцы экскурсіі кожны жадаючы зможа сплесці сабе паясок і развучыць традыцыйныя веснавыя песні.

Пачатак экскурсіі ў 13.00 на ўваходзе ў сектар «Цэнтральная Беларусь» (каля мапы музея).

Чакаем Вас на захапляльнае падарожжа ў Краіну цікавых музейных прадметаў і ўзораў творчасці народных майстроў!

Вас чакае:

  • экскурсія па выставе «Беларускі лён»;
  • майстар-клас па пляценню паяскоў;
  • майстар-клас па вывучэнню традыцыйных веснавых песень.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея;

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 9 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.

  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Чытайце таксама
Свята  «Гуканне вясны»
478
Свята «Гуканне вясны»

  23 сакавіка 2024 года з 14.00 да 15.30   «Гуканне вясны» –...

Фотасправаздача «Прафесійнае свята «Дзень настаўніка»
1985
Фотасправаздача «Прафесійнае свята «Дзень настаўніка»

05.10.2019г. прайшло прафесійнае свята «Дзень настаўніка» на тэрыторыі музея!

Мерапрыемства  «Падарожжа па старонках рамана А. Сапкоўскага»
540
Мерапрыемства «Падарожжа па старонках рамана А. Сапкоўскага»

30 кастрычніка 2022 года запрашаем у падарожжа па старонках рамана А. Сапкоўскага ў беларускім...

«Вандруй. Адчуй. Натхняйся»
331
«Вандруй. Адчуй. Натхняйся»

7 чэрвеня 2023 года з 13.00