+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Адкрыццё выставы «Строчыцкі скарбец»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Адкрыццё выставы «Строчыцкі скарбец»
Фотасправаздача «Адкрыццё выставы «Строчыцкі скарбец»
2197

Фотасправаздача «Адкрыццё выставы «Строчыцкі скарбец»

09.12.2016 а 15:00 


Адкрыццё выставы «Строчыцкі скарбец», на якой наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з пакоем калекцыянера другой паловы ХІХ ст., адбудзецца 9 снежня 2016 года ў дзень 40-годдзя Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.

Тэма экспазіцыі была абрана невыпадкова, бо менавіта прыватнае калекцыянаванне паклала пачатак сучаснаму музею. У памяшканні з прыгожай мэбляй прадстаўлены рарытэты, знойдзеныя падчас раскопак на тэрыторыі музея, на рацэ Менка, у Прылуках. Сярод прадметаў, якія таксама вылучаюцца ў кабінеце калекцыянера, посуд, кнігі, мінералы і іншыя рэдкасці. Праз экспазіцыю выставы «чырвонай ніткай» праходзіць згадка пра Казіміра Држневіча – уладальніка маёнтка Строчыцы. Ён з’яўляўся выбітнай асобай і валодаў вялікімі калекцыямі.

На выставе прадстаўлены экспанаты з Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, Музея прыроды і экалогіі, Музея Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Схему праезда глядзіце тут.

Чытайце таксама
«Дарогамі вайны – дарогамі Перамогі!»
1580
«Дарогамі вайны – дарогамі Перамогі!»

08.05.2019г. запрашаем на свята, якое прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад...

“Роварная экскурсія з нагоды ІІ гульняў краін СНД”
265
“Роварная экскурсія з нагоды ІІ гульняў краін СНД”

11 і 13 жніўня 2023 года з 13.00 да 14.00   Запрашаем спазнаць далёкія і блізкія...

Фотасправаздача «Вербная нядзеля»
2961
Фотасправаздача «Вербная нядзеля»

09.04.2017г. Вербная нядзеля – хрысціянскае свята, якое адзначаюць у апошнюю нядзелю перад Вялі...

Фотасправаздача «Купальскае кола-ХІ»
2328
Фотасправаздача «Купальскае кола-ХІ»

Адзінаццаты міжнародны музычны фэст «Купальскае Кола-XI»!