+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Аб'яўляем конкурс дудароў і гарманістаў!
Галоўная Падзеі Аб'яўляем конкурс дудароў і гарманістаў!
Аб'яўляем конкурс дудароў і гарманістаў!
1801

Аб'яўляем конкурс дудароў і гарманістаў!

Зусім хутка прыйдзе час развітвацца з казачнай, марознай зімой і сустракаць цёплую, сонечную, веснавую пару. Далучайцеся да святкавання: спачатку мы праводзім зімачку з усёй пашанай, падзякуем яе за чараўніцтва, скрыпучыя маразы, пухнаты снег і як трэба паклічам доўгачаканае цяпло.

Людзі спрадвеку прыдумлялі розныя спосабы ўрачыстых праводзінаў зімы, каб тая хутчэй саступіла месца радасці вясновага адраджэння. Такім з'яўляецца смачнае і вясёлае свята «Масленіца», якое ў нашым музеі традыцыйна праходзіць з размахам: архаічныя абрады, жывая музыка, конкурсы, пачастункі, вялікая колькасць забаў для наведвальнікаў усіх узростаў і шмат іншага для самага лепшага адпачынку. Гэты год не стане выключэннем, нішто не зможа ўтаймаваць нястрымную народную весялосць.

Для таго, каб кожны, нават самы зацішны куточак нашага музейнага комплексу напоўніўся чароўнымі мелодыямі старадаўніх народных інструментаў, мы аб'яўляем конкурс дудароў і гарманістаў.

Усіх, хто валодае гэтымі музычнымі інструментамі, хоча ад душы пайграць і атрымаць за гэта прыз, мы запрашаем прыняць удзел у конкурсе, які адбудзецца 25.02.2017 г. з 12:00 да 16:00 падчас правядзення мерапрыемства «Масленіца».

Заяўкі дасылайце ў вольнай форме, з указаннем імя, назвы музычнага інструмента і кантактнага тэлефона, на адрас электроннай пошты etnamuseum@gmail.com з паметкай «конкурс музыкаў» у тэме ліста.

Чытайце таксама
白俄罗斯国家民族建筑与风俗博物馆中文信息简介
1968
白俄罗斯国家民族建筑与风俗博物馆中文信息简介

Інфармацыя для кітайскіх наведвальнікаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і по...

Фотасправаздача «Дзяды. Ушанаванне продкаў»
2578
Фотасправаздача «Дзяды. Ушанаванне продкаў»

12.10.2016 Мастацкая рэканструкцыя свята на падставе этнаграфічных звестак.

Абрадавае мерапрыемства  «Спасаўка-Ласаўка»
1203
Абрадавае мерапрыемства «Спасаўка-Ласаўка»

18.08.2019г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Спасаўка-Ласаўка» на тэрыторыі ...