+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Дзяды. Ушанаванне продкаў»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Дзяды. Ушанаванне продкаў»
Фотасправаздача «Дзяды. Ушанаванне продкаў»
2576

Фотасправаздача «Дзяды. Ушанаванне продкаў»

12 лістапада

Абрадавае мерапрыемства «Дзяды. Шанаванне продкаў» – гэта мастацкая рэканструкцыя свята на падставе этнаграфічных звестак. Мерапрыемства распрацавана музейнымі супрацоўнікамі з дапамогай студыі «Варгін». Асноўная мэта мерапрыемства – адлюстраваць тыя адметныя традыцыі святкавання, якія захаваліся да сённяшніх дзён, і тыя, якія з цягам часу амаль што зніклі. У гэтым годзе дадаткова будзе прадэманстравана палеская традыцыя шанавання продкаў пад час святаў «Дзяды» і «Радаўніца», наглядны паказ якой быў зроблены паводле экспедыцыйных матэрыялаў.

Наведвальнкі мерапрыемства атрымаюць магчымасць:

  • убачыць тэатральную пастаноўку «Святочная вячэра»;
  • пазнаёміцца з палескай традыцыяй шанавання продкаў;
  • пачуць серыю адукацыйных расповедаў пра памінальныя традыцыі беларусаў;
  • атрымаць асалоду ад традыцыйнай музыкі і іншае!

 У праграме мерапрыемства прымуць удзел фальклорныя гурты г. Мінска: «Талака», «Раме», студыя «Варгін», музычны калектыў «Жвавы карчмар» і іншыя.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 5.0 руб.;
  • для студэнтаў – 3.5 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту – 2.5 руб.;
  • для пенсіянераў пры наяўнасці пасведчання – 3.0 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Схему праезду глядзiце тут.

Чытайце таксама
Брошка: навошта, дзе і як!
2465
Брошка: навошта, дзе і як!

Пра гісторыю, прызначэнне і асаблівасці нашэння брошак. Новыя ўпрыгажэнні ў фондах музея.

Запрашаем на зімовыя экскурсіі ў Беларускі скансэн
2672
Запрашаем на зімовыя экскурсіі ў Беларускі скансэн

Зімовыя праграмы для арганізаваных груп, тураператараў.