+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «На Саракі прыляцелі птакі»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «На Саракі прыляцелі птакі»
Абрадавае мерапрыемства  «На Саракі прыляцелі птакі»
2016

Абрадавае мерапрыемства

«На Саракі прыляцелі птакі»

23 сакавіка 2019 года 

з 15:00 да 16:00

У народным календары «Саракі» святкуюць 22 сакавіка. Гэта свята, з якога пачыналі гукаць вясну ў нашых краях. Абавязковым атрыбутам свята былі птушкі з цеста і пяклі іх менавіта 40 штук. Называлі па-рознаму - «галёпы», «бабашкі». З прыняццем хрысціянства, свята «Саракі» было прымеркавана ў гонар сарака пакутнікаў севайсцейскіх, якія многа гадоў таму не адракліся ад Хрыста і прынялі пакутніцкую смерць за веру хрысціянскую. Таму хадзілі на свята ў царкву і асвячалі гэтыя «галёпы», каб потым можна было іх доўга захоўваць і выкарыстоўваць у розных  выпадках.            Лічылі, што менавіта на «Саракі» прылятаюць 40 выраяў птушак. Таксама, трэба было разарваць 40 шнурочкаў, паламаць 40 трэсачак. Рабілася гэта не проста так: трэскі і вяроўкі сімвалізуюць сілы, якімі была скавана зямля. Пераламаць трэскі і перарваць шнурочкі – гэта значыць наблізіць надыход цяпла, абудзіць ад зімовага сна ўсю жывую прыроду.            У «Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту» будзем адзначаць гэтае свята згодна народным традыцыям з песнямі, танцамі і добрым настроем!

Вас чакаюць:

  • Веснавыя песні і карагоды;
  • Майстар-клас па вырабу птушак з цеста;
  • Віктарына з прызамі;
  • Беларускія танцы і гульні.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «На Саракі прыляцелі птакі» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 6,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
«Музычная феерыя»
1960
«Музычная феерыя»

22.07.2017г. Акунуцца ў атмасферу музычных пераліваў, атрымаць асалоду ад гучання беларускіх...

Фотасправаздача «Піліпаўскія вячоркі»
2762
Фотасправаздача «Піліпаўскія вячоркі»

18.11.2017г. Збірацца на вячоркі было традыцыяй, якая выхоўвала моладзь эстэтычна і працоўна.

Начны забег Belarusbank Museum Run
293
Начны забег Belarusbank Museum Run

7 кастрычніка 2023 года Афіцыйнае адкрыццё а 20.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачынаецца а...

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства  «Купалле»
1665
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Купалле»

4 ліпеня 2020 года адбылося абрадавае мерапрыемства «Купалле» на тэрыторыі музея!