Старажытнае летняе свята, якое святкавался ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту прыроды і зеляніны, ушанавання вады і агню мае назву Купалле. Менавіта ў купальскую ноч цвіце папараць-кветка, знайшоўшы якую, можна авалодаць усімі ведамі зямлі, вядзьмаркі і чараўнікі ператвараюцца ў жаб і змей, каб нарабіць шкоды людзям, наибольшай актыўнасці дасягаюць міфычныя істоты, дзяўчаты варожаць на будучае замужжа, на суджаных. Ніхто не спіць у такую таямнічую ноч: ў гэты дзень збіраюць лекавыя зёлкі, дзяўчаты плятуць вянкі, спяваюць купальскія песні, вакол купальскага вогнішча водзяць карагоды, ладзяць гульні, на ім спальваюць старыя рэчы, праз яго скокаюць, каб быць моцным, здаровым і шчастлівым! Уся вясковая грамада збірался ля купальскага вогнішча, прапусціць і не прыйсці на свята лічылася вялікай небясьпекай, таму што чараўнікі і вядзьмаркі баяліся святочнага купальскага вогнішча!
Беларускі дзяржаўны музей народнй архітэктуры і побыту будзе ладзіў прыгожае і чароўнае летняе свята па беларускіх традыцыях.
21 мая ў 15.00 ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі!
29 лютага 2020 года адбылося культурна-масавае мерапрыемства «Масленiца» на тэрыторыі музея!
Свята працы / 1 Мая 4 мая (субота) Свята «Вялікдзень (па...
Пад гужавым транспартам разумеюць транспартныя сродкі, дзе ў якасці цяглавай сілы...