+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Аб рабоце музея ў перыяд восеньскіх школьных канікулаў
Галоўная Падзеі Аб рабоце музея ў перыяд восеньскіх школьных канікулаў
Аб рабоце музея ў перыяд восеньскіх школьных канікулаў
254

Дарагія наведвальнікі!

У перыяд восеньскіх школьных канікулаў (з 29 кастрычніка па 7 лістапада 2023 года) Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прапануе юным наведвальнікам, а таксама іх бацькам і ўсім ахвочым прыняць удзел у такіх інтэрактыўных праграмах, як: "Пшанічны каласок", "Вандроўка ў мінулае", "Дзівосны свет народнай фантазіі".

Супрацоўнікі музея не пакінуць без увагі і хлопчыкаў і дзяўчынак, якія вырашылі наведваць школьны лагер. Мы прапануем музейна-педагагічныя заняткі на вашай базе: "Прывітанне, музей" (1-2 клас), "Народны ўзор" (3-4 клас), "Кола часу" (1-11 класы), "Вячоркі" (6- 11 класы), "Музычныя інструменты" (6-11 класы), "Салдацкі куфэрак" (6-11 класы), "Традыцыйны беларускі строй" (7-11 класы), "Народныя абразы з калекцыі музея" (9-11 клас) ), «Беларускі лён» (3-11 клас).

І вядома ж мы працягваем рэалізоўваць зарэкамендавалыя класічныя экскурсіі па 3-х экспазіцыйных сектарах: "Цэнтральная Беларусь", "Падняпроўе", "Паазер'е".

Папярэдні запіс па тэлефонах: +375 (17) 3955913, +375 (17) 5138610, +375 (29) 6978901.

Чакаем Вас на пазнавальных і забаўляльных канікулах на абшарах Музея пад адкрытым небам!

Чытайце таксама
3D мадэлі з калекцыі «Прадметы хатняга ўжытку з дрэва»
1464
3D мадэлі з калекцыі «Прадметы хатняга ўжытку з дрэва»

Прапаноўваем вам азнаёміцца з 3D-мадэлямі музейных прадметаў з калекцыі «Прадметы хатняга...

Культурна-адукацыйнае мерапрыемства  «Таямніцы на капліцы з в. Каралеўцы»
763
Культурна-адукацыйнае мерапрыемства «Таямніцы на капліцы з в. Каралеўцы»

22.11.2020г. расповед пра малавядомыя старонкі гісторыі помніка драўлянага дойлідства “Капліцы...

КУПАЛЛЕ  Ў БЕЛАРУСКІМ СКАНСЭНЕ
3921
КУПАЛЛЕ Ў БЕЛАРУСКІМ СКАНСЭНЕ

Як на Купалле ў Беларускім скансэне праз вогнішча скакалі (фота + відэа).