
Вяселле Заходняга Палесся Дзе: Музей народнага побыту Літвы (г.Румшышкес) Калі: 30.07.2016 - 26.10.2016 Выстава праходзіць у Музеі народнага побыту Літвы (г.Румшышкес). Яе мэта – паказаць асаблівасці заходнепалескага вяселля, як унікальнага, старажытнага комплексу рытуальных абрадаў і дзеянняў, цэнтральнае месца сярод якіх займаў абрад каравая. На выставе экспануюцца народныя касцюмы, прадметы побыту, музычныя інструменты і іншыя атрыбуты вяселля.