
Выстава працуе з 22.06.2023 З 22 чэрвеня 2023 г. у помніку архітэктуры “Школа з в. Калодчына Вілейскага раёна” можна будзе азнаёміцца з часовай экспазіцыяй “22 чэрвеня: лёс чалавека – лёс краіны”. На выставе прадстаўлены фотаздымкі і дакументы ветэрана вайны Цімафея Рыгоравіча Буева. Праз гэтыя прадметы Вы зможаце прасачыць гісторыю жыцця асобнага чалавека, які прайшоў вайну. Буеў Цімафей Рыгоравіч нарадзіўся ў 1909 г. у в. Стражава Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. У 1931 г. быў прызваны ў Чырвоную...