
Культурна-масавае мерапрыемства «Зімовыя забавы» 28 студзеня 2017 годаз 13:30 да 15:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае вас на культурна-масавае мерапрыемства «Зімовыя забавы». Зіма - гэта чароўны час, калі мы ўсе дазваляем сабе пабыць крыху дзецьмі, зляпіць снежную бабу, пагуляць у снежкі, пакатацца на каньках, лыжах ці санках. Жадаеце незабыўна правесці час, паўдзельнічаць у займальных гульнях? Тады хутчэй да нас у музей. Наперад, за новымі ўражаннямі! У гэты дзень будзе прадстаўлена наступная...