+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Культурна-масавае мерапрыемства  «Дзень роднай мовы»

Культурна-масавае мерапрыемства «Дзень роднай мовы» 23 лютага 2019 года  з 13:00 да 14:30 Дзень роднай мовы – гэта свята, што заснавана рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца 21 лютага з 2000 года штогод з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. Прапануем усім жадаючым правесці гэты дзень у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. Правядзі гэты дзень цікава і пазнавальна! Захоўвай мову, захоўвай традыцыю! На мерапрыемстве запланавана: БЯСПЛАТНАЯ экскурсія па...

2030
Культурна-масавае мерапрыемства  «Даравальная нядзеля»

Культурна-масавае мерапрыемства «Даравальная нядзеля» 10 сакавіка 2019 года  з 13:00 да 15:00 Даравальная нядзеля – апошні дзень Масленічнага тыдня, у хрысціянскай традыцыі – апошні дзень перад Вялікім пастом. У гэты дзень ладзілі сямейную вячэру. Яна была сціплай і стрыманай па характару. Пасля яе трэба было вельмі старанна вымыць посуд, каб ад тлушчу і следу не засталося. У гэты дзень было прынята прасіць прабачэння ў блізкіх і сяброў, адкуль і пайшла назва свята....

2620
Абрадавае мерапрыемства «Грамніцы»

Абрадавае мерапрыемства «Грамніцы» 16 лютага 2019 года  з 14:00 да 15:00 Грамніцы – дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і «жывога агню», што, паводле язычніцкіх вераванняў, абараняе чалавека ад злых духаў. Адно з нерухомых свят народнага календара, якое адзначаецца 2 лютага ў католікаў, 15 лютага ў праваслаўных вернікаў. У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту вы зможаце паглядзець як святкавалася гэта традыцыя на Беларусі.  Даведаецеся навошта людзі захоўвалі грамнічныя свечкі на працягу...

2171