+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Рэспубліканскі суботнік

Рэспубліканскі суботнік 16 красавіка на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту прайшоў Рэспубліканскі суботнік. Падчас суботніка былі праведзены працы па добраўпарадкаванні і прывядзенню ў парадак працоўных месцаў, тэрыторый музея, аб'ектаў гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Разам з супрацоўнікамі ў гэты дзень на тэрыторыі музея працавалі і прадcтаўнікі АБ «Беларусьбанк».

994
Свята «Вялікдзень»

Свята «Вялікдзень» 24 красавіка 2022 года з 14.00 да 15.00 Вялікдзень – веснавое свята, карані якога вядуць у глыбокую старажытнасць. Раней з гэтага часу пачынаўся новы каляндарны год. Пазней царква прымеркавала да гэтага дня Уваскрасенне Хрыстова. Свята распачыналася Усяночнай службай, на якой свяцілі пафарбаваныя яйкі, кулічы, пірагі. Галоўным сімвалам Вялікадня з’яўляецца яйка, якое ўвасабляе народныя ўяўленні пра жыццё, сонца, веснавое абуджэнне прыроды, перамогу жыцця над смерцю. На Вялікдзень чырвонае яйка клалі ў ваду,...

1232
Адкрыццё выставы «Ганчарны посуд Беларусі»

Адкрыццё выставы «Ганчарны посуд Беларусі» 7 мая ў 12:00 адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта «Ганчарны посуд Беларусі». На часовай экспазіцыі будуць прадэманстраваны традыцыйныя гліняныя вырабы з усёй краіны, а таксама прылады працы ганчароў (усяго 99 экспанатаў). Кожны з шасці раздзелаў выставы пазнаёміць наведвальнікаў з ганчарствам пэўнага гістарычна-этнаграфічнага рэгіёна Беларусі. Вы даведаецеся пра розныя ганчарныя асяродкі, тыпы посуду, спосабы яго фармоўкі, апрацоўкі, дэкаравання. Белагліняныя вырабы з Гарадной,...

1334