+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Выстава "Вяселле Заходняга Палесся"
Галоўная Падзеі Выстава "Вяселле Заходняга Палесся"
Выстава "Вяселле Заходняга Палесся"
3485

Выстава "Вяселле Заходняга Палесся"

30 ліпеня ў Музеі народнага побыту Літвы была ўрачыста адкрыта выстава "Вяселле Заходняга Палесся".

 

 

Выстава размяшчаецца на 2-х паверхах музейнага свірна ў сектары “Мястэчка”.

Экспазіцыя аб’ядноўвае фотавыставу «Экспедыцыйныя фотазамалёўкі Заходняга Палесся», а таксама арыгінальныя прадметы з калекцый адзення, абутку, галаўных убораў, тканін, музычных прылад Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.

З вясковымі краявідамі, інтэр'ерамі пабудоў, выявамі жыхароў гэтага рэгіёна знаёміць фотавыстава на 1-м паверсе музейнага свірна. Здымкі былі зроблены ў 1980-х гг. у Пінскім, Драгічынскім, Столінскім, Кобрынскім раёнах Брэсцкай вобласці падчас шматлікіх музейных экспедыцый.

 

 

Другая частка выставы знаёміць з асноўнымі элементамі заходнепалескага вяселля: сватаннем, запоінамі, зборнай суботай, каравайным абрадам, дзяльбой каравая, ад’ездам на вянчанне, сустрэчай бацькамі ў доме маладога, дэманстрацыяй пасагу, абрадам “пакрывала зняць”. На другім паверсе помніка архітэктуры выстаўлены таксама святочныя строі Заходняга Палесся канца ХІХ – сярэдзіны ХХ ст.

 

 

На адкрыцці выставы госці музея не толькі ўбачылі, але і паўдзельнічалі ў абрадзе “пакрывала зняць” у выкананні супрацоўнікаў беларускага скансэна.

 

 

Чытайце таксама
Свята «Масленіца-2024»
1676
Свята «Масленіца-2024»

  16 сакавіка 2024 года з 12.00 да 16.00 Масленка – даўняе свята заканчэння зімы...

Фотасправаздача «Дзяды. Ушанаванне продкаў»
3086
Фотасправаздача «Дзяды. Ушанаванне продкаў»

12.10.2016 Мастацкая рэканструкцыя свята на падставе этнаграфічных звестак.