17 чэрвеня 2023 года з 11.00 да 17.00 (iнтэрактыўны дзень)
18 чэрвеня 2023 года з 11.00 да 16.30
Першая сусветная вайна – адна з самых трагічных і ў той жа час малавядомых старонак нашай гісторыі. Гэты канфлікт перавярнуў жыццё мільёнаў людзей, згубіў 4 імперыі, у тым ліку і Расійскую, што стала штуршком да набыцця беларусамі сваёй дзяржаўнасці. Але варта памятаць, што гэта адна з самых крывавых войнаў у гісторыі чалавецтва. Падчас яе загінула больш за 1 мільён нашых суайчыннікаў, амаль 2 мільёны чалавек сталі бежанцамі, больш за 1 мільён былі прызваны ў войска, тысячы вёсак і мястэчак былі зруйнаваныя.
17-18 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту мы ўспомнім гэтыя цяжкія часы ў межах ваенна-гістарычнага фестываля па рэканструкцыі падзей Першай сусветнай вайны. Арганізатарам мерапрыемства апрача музея з’яўляецца культурна-гістарычны фонд памяці Першай сусветнай вайны «Крокі» пры падтрымцы гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна».
Асноўнае дзеянне фестывалю – бой паміж нямецкімі і расійскімі войскамі падчас пачатку Баранавіцкай аперацыі, калі ў 1916 годзе расійскiя войскi Заходняго фронта спрабавалi прабiць абарону нямецкіх частак на лініi фронту пад Баранавiчамi, каб падтрымаць удар войскаў Паўднева-Заходняга фронта, якiя ажыццяўлялi ў гэты момант знакамiты “Брусiлаўcкi прарыў”.
Трэба памятаць, што ў Рускай імператарскай арміі мелася больш за 200 падраздзяленняў беларускага паходжання. Сярод іх – лейб-гвардыі Гродзенскі гусарскі полк, 54-ы пяхотны Мінскі полк, Маладзечанскі, Кобрынскі, Лясны, Бабруйскі, Лідскі палкі. Частка з пералічаных адзінак нават мела адпаведную квартыроўку і прымала ўдзел у гэтых баявых дзеяннях. Шмат вядомых беларусаў удзельнічалі ў вайне, праславіліся сваімі подзвігамі і храбрасцю. Сярод іх можна ўспомніць нашых знакамітых пісьменнікаў і паэтаў – Я.Купалу, Я.Коласа, М.Гарэцкага (узнагароджаны 2 медалямі за храбрасць).
Рэканструкцыя будзе праходзіць у традыцыйнай беларускай вёсцы канца ХIХ – пачатку ХХ ст. у асяроддзі арыгінальных помнікаў драўлянага дойлідства. Вас чакаюць: салдаты ў поўным вайсковым рыштунку, арыгінальная зброя, піратэхніка і шмат іншага.
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у фестывалі і пабываць на інтэрактыўным уроке гісторыі Першай сусветнай вайны!
У праграме фестывалю (сектар «Цэнтральная Беларусь», ад касы музея пехам 10-20 хвілін):
17 чэрвеня 2023 года з 11.00 да 17.00 – iнтэрактыўны дзень (2 экскурсіі па лагеру рэканструктараў – пачатак у 14.00 і 15.00):
11.00 - 17.00 – фармаванне і агляд лакацый;
18 чэрвеня 2023 года з 11.00 да 16.30
11.00 - 13.00 – экскурсійнае абслугоўванне ў помніках архітэктуры;
13.00 - 13.15 – ўрачыстае адкрыццё фестывалю;
13.20 - 14.20 – абыход лакацый фестывалю з вядучым (у тым ліку лагер рэканструктараў);
14.20 - 14.50 – паўторны абыход лакацый фестывалю;
15.00 - 15.40 – рэканструкцыя бою;
15.40 - 16.30 – узнагароджванне ўдзельнікаў фестывалю.
У праграме:
- палявы лагер рускага войска, у якім паказваецца побыт і страявая падрыхтоўка рускіх вайскоўцаў;
- шпіталь Чырвонага крыжа – інтэрактыўная выстава, прысвечаная працы сясцёр міласэрнасці ў гады Першай сусветнай вайны;
- тэматычныя інтэрактыўныя кропкi
Кошт квіткоў:
17 чэрвеня 2023 года:
18 чэрвеня 2023 года:
Увага! Папярэдні продаж квіткоў арганізаваны на 18 чэрвеня 2023 года:
- тэрыторыя музея (за в. Азярцо) з 12.06.2023 па 17.06.2023 г. уключна з 11:00 да 18:30 (ср-нд) – наяўны разлік;
- вул. Смаленская, д. 15, офіс 907 (ст.м «Пралетарская») з 13.06.2023 па 16.06.2023 г. уключна
з 09:30 да 17:00 (пн-пт) – наяўны разлік і безнаяўны разлік.
Кошт квіткоў на папярэдні продаж квіткоў на 18 чэрвеня 2023 г.:
- для дарослых – 14 руб.;
- для студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі - 6 руб.;
- для школьнікаў – 6 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка», каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынку «Пятроўчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі (355); ад прыпынку «Пятроўчына» – маршрутнае таксі №1277.
5 жніўня 2023 года ў 13.30 5 жніўня ў 13:30 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі...
9 красавіка 2022 года пры набыцці ўваходнага квітка ў музей Вы можаце паўдзельнічаць у...
Вясковае жыццё і жыццё музея пад адкрытым небам мае шмат агульнага. Ці задумваліся Вы, адкуль у...
07.05.2017г. Адно з самых багатых і шанаваных святаў народнага календара!