+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Траецкае гулянне, дзявочае гаданне»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Траецкае гулянне, дзявочае гаданне»
Фотасправаздача «Траецкае гулянне, дзявочае гаданне»
3345

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства
«Траецкае гулянне, дзявочае гаданне»

3 чэрвеня 2017 года
з 15:00 да 16:30

Абрадавае мерапрыемства «Траецкае гулянне, дзявочае гаданне» звязана са старажытным славянскім земляробчым святам «Зялёныя святкі» (Сёмуха), якое з’яўляецца пераходным паміж веснавым і летнім земляробчымі цыкламі і адзначаецца на восьмым тыдні пасля Вялікадня. Яго вытокі ідуць з часоў радавога грамадства, у аснове якога пакладзены культ продкаў, ушанаванне зеляніны, заклінанне будучага ўраджаю.

Напярэдадні свята прыбіралі і ўпрыгожвалі двор і хату «маем»: аерам, галінкамі бярозы, клёну. У час свята ў некаторых мясцовасцях адбывалася кумаванне, на якім дзяўчаты «завівалі» бярозкі, вілі вянкі, вадзілі карагоды, спявалі траецкія песні. На вянках гадалі на свой лёс і будучае замужжа. Сёння свята «Сёмуха» мае хрысціянскія рысы, але яно захавала і многія рысы язычніцтва і земляробчага культу.

У праграме мерапрыемства:

  • Майстар-клас па пляценню вянкоў;
  • Майстар-клас па пляценню паяскоў «на пальцах»;
  • Траецкія дзявочыя абрады;
  • Абрад ушанавання траецкага дрэва – бярозы;
  • Палескі абрад «Ваджэнне Куста»;
  • Традыцыйныя траецкія спевы, выступ гуртоў «Мілавіца» (ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» Кастрычніцкага раёна г. Мінска), «Страла» (БДУКіМ, кафедра этналогіі і фальклору) і інш.;
  • Традыцыйныя гульні і танцы пад народныя інструменты.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем Вас прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Траецкае гулянне, дзявочае гаданне» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8.00 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту – 4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Схему праезду глядзіце тут.

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Зажынкі»
2642
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Зажынкі»

21 ліпеня 2018 г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Зажынкі» на тэрыторыі музея!

Фотасправаздача «Эпоха рыцарства»
4004
Фотасправаздача «Эпоха рыцарства»

02 і 03.06.2018г. Паглыбленне ў гісторыю заходнееўрапейскага і беларускага Сярэднявечча!

Мерапрыемства «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі»
279
Мерапрыемства «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі»

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца штогод 2 красавіка.

Відэа справаздача Масленіца 2016 у Беларускім скансэне!
2600
Відэа справаздача Масленіца 2016 у Беларускім скансэне!

Масленіца 12.03.2016. Як адзначалі свята ў музеі пад адкрытым небам.