+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача "А КАЛІ ШТО ЯКОЕ, ДЫК ШТО ТУТ ТАКОЕ"
Галоўная Падзеі Фотасправаздача "А КАЛІ ШТО ЯКОЕ, ДЫК ШТО ТУТ ТАКОЕ"
Фотасправаздача "А КАЛІ ШТО ЯКОЕ, ДЫК ШТО ТУТ ТАКОЕ"
2380

Фотасправаздача "А КАЛІ ШТО ЯКОЕ, ДЫК ШТО ТУТ ТАКОЕ"

29.05.2016 

Тэатралізаванае прадстаўленне з песнямі, танцамі і гульнямі.

29 мая ў Беларускім дзяржаўным музее народнай архітэктуры і побыту адбылося тэатралізаванае фальклорнае прадстаўленне студэнтаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў (БДУКМ) пад кіраўніцтвам прафесара С.В. Гуткоўскай.

Правядзенне штогадовых фальклорных спектакляў, накіраваных на аднаўленне і захаванне знікаючых народных танцаў, абрадаў і гульняў, з’яўляецца шматгадовай традыцыяй кафедры харэаграфіі. Гэтаму папярэднічае крапатлівая даследчая работа па пошуку інфармацыі ў архівах Галіновай навукова-даследчай лабараторыі беларускай танцавальнай творчасці БДУКМ, якая была сабрана ў палявых экспедыцыях студэнтамі кафедры ў 80-90-х гг. XX ст.

Арыгінальны праект «А калі што якое, дык што тут такое», які ўключае элементы харэаграфічнага, тэатральнага і вакальнага мастацтва, дазволіць не толькі атрымаць асалоду ад прадстаўлення на адкрытым паветры, але і стаць яго арганічнай часткай, акунуцца ў сусвет нашых продкаў, дасць магчымасць сутыкнуцца з рознымі жанрамі народнай творчасці – гульнямі і загадкамі, прыказкамі і прымаўкамі, заклічкамі і лічылкамі. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту - гэта магчымасць прасякнуцца ўнікальнай атмасферай аўтэнтычнай вёскі, пазнаёміцца з узорамі традыцыйнага беларускага інтэр'ера.

Над стварэннем і рэалізацыяй праекта работалі:

  • Ансамбль кафедры харэаграфіі БДУКМ (мастацкі кіраўнік С.В. Гуткоўская, музычны кіраўнік Е.У. Ільіна)
  • Студэнты і выкладчыкі кафедры рэжысуры абрадаў і свят факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва
  • Студэнты і выкладчыкі кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладного мастацтва факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва
  • Ансамбль “Грамніцы” (мастацкі кіраўнік – прафесар У.К. Зіневіч).

Мы верым, што фальклор жыве і дынамічна развіваецца вакол нас!

Кошт квіткоў:

80 000 руб. – дарослыя, 40 000 руб. – школьнікі, сямейны білет (2 дарослых + 2 дзіцяці) – 200 000 руб.

Чытайце таксама
Начны забег Belarusbank Museum Run
600
Начны забег Belarusbank Museum Run

7 кастрычніка 2023 года Афіцыйнае адкрыццё а 20.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачынаецца а...

Свята «Дзень абаронцаў Айчыны»
577
Свята «Дзень абаронцаў Айчыны»

25 лютага 2024 года з 13.00 да 14.00   Штогод 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца...

Свята «Грамніцы»
208
Свята «Грамніцы»

Грамніцы – дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і «жывога агню».