26 красавіка 2026 года
з 10.00 да 16.00.
Першая сусветная вайна – адна з самых трагічных і ў той жа час малавядомых старонак нашай гісторыі. Гэты канфлікт перавярнуў жыццё мільёнаў людзей, згубіў 4 імперыі, у тым ліку і Расійскую, што стала штуршком да набыцця беларусамі сваёй дзяржаўнасці. Але варта памятаць, што гэта адна з самых крывавых войнаў у гісторыі чалавецтва. Падчас яе загінула больш за 1 мільён нашых суайчыннікаў, амаль 2 мільёны чалавек сталі бежанцамі, больш за 1 мільён былі прызваны ў войска, тысячы вёсак і мястэчак былі зруйнаваныя.
26 красавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту мы ўспомнім гэтыя цяжкія часы ў межах ваенна-гістарычнага фестываля па рэканструкцыі падзей Першай сусветнай вайны. Арганізатарам мерапрыемства апрача музея з’яўляецца культурна-гістарычны фонд памяці Першай сусветнай вайны «Крокі» пры падтрымцы гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна».
Асноўнае дзеянне фестывалю – рэканструкцыя бою паміж нямецкімі і расійскімі войскамі за адно з мястэчак у красавіку-маі 1915 года. Такія баі былі характэрныя для ўсяго Усходняга фронту першай сусветнай вайны ад Карпат да Балтыкі на працягу вясны-лета 1915 года, пасля Горліцкага прарыву, калі рускія часткі адыходзілі з Польшчы, а нямецкія, літаральна, наступалі ім на пяткі. Менавіта ар’ергардныя баі, калі мястэчкі і вёскі маглі быць атакаваны адным бокам адразу і таксама адбіты хуткім налётам другога боку – тыповая карціна франтавых месяцаў 1915 года, калі вайна ва ўсю прыйшла на беларускую зямлю.
Трэба памятаць, што ў Рускай імператарскай арміі мелася больш за 200 падраздзяленняў беларускага паходжання. Сярод іх – лейб-гвардыі Гродзенскі гусарскі полк, 54-ы пяхотны Мінскі полк, Маладзечанскі, Кобрынскі, Лясны, Бабруйскі, Лідскі палкі. Частка з пералічаных адзінак нават мела адпаведную квартыроўку і прымала ўдзел у гэтых баявых дзеяннях. Шмат вядомых беларусаў удзельнічалі ў вайне, праславіліся сваімі подзвігамі і храбрасцю. Сярод іх можна ўспомніць нашых знакамітых пісьменнікаў і паэтаў – Я.Купалу, Я.Коласа, М.Гарэцкага (узнагароджаны 2 медалямі за храбрасць).
Рэканструкцыя будзе праходзіць у традыцыйнай беларускай вёсцы канца ХIХ – пачатку ХХ ст. у асяроддзі арыгінальных помнікаў драўлянага дойлідства на сектары “Падняпроўе”. Вас чакаюць: салдаты ў поўным вайсковым рыштунку, арыгінальная зброя, піратэхніка і шмат іншага!
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у фестывалі і пабываць на інтэрактыўным уроке гісторыі Першай сусветнай вайны!
У праграме фестывалю (сектар «Цэнтральная Беларусь», ад касы музея пехам 10-20 хвілін і сектар “Падняпроўе” – пехам 20-30 хвілін):
26 красавіка 2026 года з 10.00 да 16.30
10.00-12.00 – рэпетыцыя рэканструкцыі бою на рэканструктарскай пляцоўцы (сектар “Падняпроўе”);
12.00-12.15 - урачыстае адкрыццё фестывалю (сектар “Цэнтральная Беларусь” – помнік “Капліца з в. Каралеўцы Вілейскага раёна);
12.00-15.00 – праца пляцовак рэканструктараў (сектар “Цэнтральная Беларусь” – помнік “Капліца з в. Каралеўцы Вілейскага раёна);
12.20-13.20 – абыход лакацый фестывалю з вядучым (у тым ліку лагер рэканструктараў) – куратарская экскурсія (сектар “Цэнтральная Беларусь” – помнік “Капліца з в. Каралеўцы Вілейскага раёна);
15.00-15.40 – рэканструкцыя бою (сектар “Падняпроўе”);
15.40-16.00 – завяршэнне фестывалю.
У праграме:
- палявы лагер рускага войска, у якім паказваецца побыт і страявая падрыхтоўка рускіх вайскоўцаў;
- шпіталь Чырвонага крыжа – інтэрактыўная выстава, прысвечаная працы сясцёр міласэрнасці ў гады Першай сусветнай вайны;
- тэматычныя інтэрактыўныя кропкi;
Кошт квіткоў:
26 красавіка 2026 года:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 19:00. Каса працуе з 10:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка», каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынку «Пятроўчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі (355); ад прыпынку «Пятроўчына» – маршрутнае таксі №1277,1111.











Свята працы / 1 Мая 4 мая (субота) Свята «Вялікдзень (па...
31 ліпеня 2022 года
Дарагія сябры! Надыходзяць чароўныя калядныя дні! Усё навокал замірае, мы чакаем цудаў, марым...
26 снежня 2021 года запрашаем вас пакалядаваць да нас і разам з намі!