+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Прэс-рэліз акцыі «Першая Каляда»
Галоўная Падзеі Прэс-рэліз акцыі «Першая Каляда»
Прэс-рэліз акцыі «Першая Каляда»
439

25 снежня 2025 года

13:00

Каляды – гэта ў старадаўнія часы самае галоўнае зімовае свята, якое з’яўлялася ўвасабленнем хрысціянскіх і народных традыцый. Пачатак Каляд прыпадае на Раство Хрыстова.

Таму запрашаем у гэты святочны дзень усіх ахвотных у наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб пазнаёміцца з помнікамі сакральнай народнай архітэктуры.

Вас чакае:

  • Экскурсія па помніках сакральнай народнай архітэктуры: капліца з в. Каралеўцы, царква з в Логнавічы, царква з в. Барань

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№ 1111,1026.

Чытайце таксама
ЦЫРЫМОНІЯ ЎЗНАГАРОДЖАННЯ ПЕРАМОЖЦАЎ XIX ІНТЭРНЭТ-ПРЭМІІ ТИБО-2022
1248
ЦЫРЫМОНІЯ ЎЗНАГАРОДЖАННЯ ПЕРАМОЖЦАЎ XIX ІНТЭРНЭТ-ПРЭМІІ ТИБО-2022

У кангрэс-холе Міжнароднай спецыялізаванай выставы ТИБО-2022 прайшло ўзнагароджанне пераможцаў...

Бясплатная акцыя  «Калядныя дзянькі»
870
Бясплатная акцыя «Калядныя дзянькі»

УВАГА! 1 студзеня Музей працуе с 13:00 да 17:00 1-4 студзеня 2024 года Каляды –...

Мерапрыемства “Над Менкай”
1202
Мерапрыемства “Над Менкай”

Лязгат мяча на рысталішчы, шпацыр сярэднявечнай дамы па ўскрайку леса, звон цецівы лучніка, пах...

Інсталяцыя “З нагоды 105-й гадавіны абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь…”
924
Інсталяцыя “З нагоды 105-й гадавіны абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь…”

З 29 снежня 2023 г. Помнік архітэктуры “Школа з в. Калодчына Вілейскага раёна Мінскай...