+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзяка з Масквы
Галоўная Падзеі Падзяка з Масквы
Падзяка з Масквы
485

У рамках Маскоўскага асветніцкага праекта "Прагулкі па музеях анлайн", які рэалізуецца Гарадскім метадычным цэнтрам Дэпартамента адукацыі і навукі горада Масквы ў рэжыме онлайн маскоўскія школьнікі і студэнты каледжаў атрымалі магчымасць пазнаёміцца з экскурсійна-асветніцкімі праектамі ўстановы "Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту".

 

Мэтай праекта з'яўляецца знаёмства з гістарычным мінулым, лёсамі выдатных людзей, помнікамі гісторыі і культуры, традыцыйнай народнай культурай, якая раскрывае лад жыцця і моды, норавы, паданні, святы народаў.

 

З красавіка 2020 года ў праект уключыліся больш за 260 музеяў Расіі, сярод іх: Маскоўскі Крэмль, Музей абароны Масквы, Таганрогскі дзяржаўны літаратурны і гісторыка-архітэктурны музей-запаведнік», Музей А.А. Дурава, Пермскі краязнаўчы музей», Смаленскі дзяржаўны музей-запаведнік, Архангельскі краязнаўчы музей, Аб'яднаны музей пісьменнікаў Урала, Дарвінаўскі музей, Музей С.А. Ясеніна, Музей тэатральных лялек С.В. Абразцова, Музей крыптаграфіі, Цэнтральны парк культуры і адпачынку імя М. Горкага, Дзяржаўны музей спорту, Музей сучаснай гісторыі Расіі, МАЭ ім. Пятра Вялікага (Кунсткамера) РАН СПб, Дзяржаўны гісторыка-архітэктурны і мастацкі музей-запаведнік "Казанскі Крэмль", Астраханскі дзяржаўны аб'яднаны гісторыка-архітэктурны музей-запаведнік» і інш.

 

Карысная і актуальная інфармацыя, высокая якасць прэзентаваных матэрыялаў, у тым ліку і наглядных, прафесійнае выступленне, глыбокае раскрыццё заяўленых тэм - выдатная магчымасць пазнаёміцца з экспазіцыямі і праектамі, якія рэалізуюцца супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.

 

Анлайн-мерапрыемствы выклікалі вялікую цікавасць у школьнікаў і студэнтаў. У рамках сустрэч было праведзена 2 анлайн-экскурсіі.

 

Гарадскі метадычны цэнтр Дэпартамента адукацыі і навукі горада Масквы выказвае падзяку Музею за супрацоўніцтва ў 2022 - 2023 годзе ў рамках праекта "Прагулкі па музеях онлайн".

 

  

Чытайце таксама
Ваенна-гістарычны фестываль па падзеям Першай сусветнай вайны «Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі»
364
Ваенна-гістарычны фестываль па падзеям Першай сусветнай вайны «Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі»

Першая сусветная вайна – адна з самых трагічных і ў той жа час малавядомых старонак нашай гісто...

«Начны забег з Беларусбанкам»
208
«Начны забег з Беларусбанкам»

«Начны забег з Беларусбанкам» адбудзецца ў ноч на 5-6 ліпеня 2025 года на тэрыторыі Беларускага...

Свята «Дзень абаронцаў Айчыны»
759
Свята «Дзень абаронцаў Айчыны»

25 лютага 2024 года з 13.00 да 14.00   Штогод 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца...

Свята «Юр’я»  (Падай, Юр’я, да ключы з неба)
312
Свята «Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)

Юр’я – свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства.У народзе...