+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Начны забег» з Беларусбанкам
Галоўная Падзеі «Начны забег» з Беларусбанкам
«Начны забег» з Беларусбанкам
586

прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі

 

6 ліпеня  2024

з 21.15 да 3.00

 

Беларускі дзяржаўны музей архітэктуры і побыту ўжо трэці раз запрашае вас на забег «BelarusbankMuseumRun». На гэты раз забег адбудзецца ў вядзьмарскую Купальскую ноч, з 6 на 7 ліпеня.

Забег BELARUSBANK MUSEUM RUN гэта сапраўдны трэйл. Траса забегу пракладзена па грунтавых дарожках, а таксама сцежках па гаях і прырэчных лугах. Ёсць участкі з брудам і бездарожжам, перапад вышыні невялікі. На маршруце пераважаюць адкрытыя прасторы і ліставыя лясы.

Усе падрабязнасці, рэгістрацыя і аплата на сайце ARF.BY. Старт адбудзецца ў Купальскую ноч з 6 на 7 ліпеня.

Ініцыятар і генеральны партнёр спаборніцтваў ААТ «ААБ Беларусбанк».

Гэта дабрачынны забег. Кожны ўдзельнік робіць свой унёсак у развіццё музея.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемстваў праводзяцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), 150, Чыкі; маршрутныя таксі №1277, 1111, 1026.

Чытайце таксама
Выстава “Хрыстос уваскрос на ўвесь свет!”
3831
Выстава “Хрыстос уваскрос на ўвесь свет!”

Чым адрозніваюцца крашанкі ад пісанак, якую рытуальную ежу ўжывалі нашы продкі, якая традыцыя...

Увага! Змяніўся нумар тэлефона!
936
Увага! Змяніўся нумар тэлефона!

Змяніўся нумар тэлефона / факса для прыёму заявак на экскурсійнае абслугоўванне груп па...

Экскурсія выхаднога дня «Сялянскія промыслы»
1718
Экскурсія выхаднога дня «Сялянскія промыслы»

14 жніўня 2021 года працягваем спасцігаць Беларусь разам з намі!