+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Музейны занятак «Беларускі лён»
Галоўная Падзеі Музейны занятак «Беларускі лён»
Музейны занятак «Беларускі лён»
4383

Музейны занятак «Беларускі лён»

Запрашаем на музейныя заняткі!

Лён вядомы чалавеку вельмі даўно, яго выкарыстоўвалі яшчэ ў старажытным Егіпце. Чалавек заўважыў карысныя якасці расліны: валакно выкарыстоўвалі для прадзення і ткацтва, ільняную кастру – як уцяпляльнік і паліва, семя – для выціскання алею, які ішоў на выраб аліфы, фарбаў; выкарыстоўвалася для лекавых націранняў, мазяў, а таксама ў ежу. Такім чынам, ільноапрацоўка, па сутнасці, безадходная вытворчасць. На Беларусі лён з’яўляўся асноўнай сыравінай для вырабу тканін у хатніх умовах.

Экспазіцыя «Беларускі лён» размешчана на тэрыторыі помніка архітэктуры «Сядзіба з в. Заброддзе Стаўбцоўскага раёна» ў будынку гумна. Аснову экспазіцыі склалі музейныя прадметы сабраныя ў шматлікіх экспедыцыях па тэрыторыі Беларусі. Падчас музейнага занятка вы даведаецеся:

  • як беларусы вырошчвалі лён, якімі прыкметамі кіраваліся падчас сяўбы, якія існавалі павер’і і традыцыі, звязаныя з часам пасадкі, збору ўраджаю.
  • як сцябло расліны пераўтваралася ў валакно, якімі прыладамі карысталіся сяляне пры трапанні ільну?
  • як жанчыны рыхтавалі пражу, што такое «попрадкі», і што рабілі беларускія дзяўчаты доўгімі восеньскімі вечарамі?
  • чым раней фарбавалі ніткі, што такое «жлукта», «матавіла»?
  • з якіх дэталяў складаліся кросны (ткацкі станок), як іх выраблялі?

Апроч тэарэтычнай часткі ў музейным занятку прадугледжаны ўдзел наведвальнікаў у працэсах апрацоўкі ільну: мяцці, трапанні, расчэсванні валакна; падчас занятку наведвальнікі змогуць назіраць ткацкі працэс і паўдзельнічаць у ім.

Чытайце таксама
Свята «Вадохрышча»
954
Свята «Вадохрышча»

Падчас Каляд вылучаліся тры найбуйнейшыя кропкі гэтага вялікага і па значнасці, і па...

Прэс-рэліз фестываля гістарычнай рэканструкцыі «Навальніца 1812 года»
335
Прэс-рэліз фестываля гістарычнай рэканструкцыі «Навальніца 1812 года»

13-14 чэрвеня 2026 г. у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе...

Прэс-рэліз культурна-масавага мерапрыемства «Развітанне са школай – 2026»
569
Прэс-рэліз культурна-масавага мерапрыемства «Развітанне са школай – 2026»

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх выпускнікоў школ прыняць...