+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь «Шматвяковыя традыцыі ў пераемнасці нашчадкамі»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь «Шматвяковыя традыцыі ў пераемнасці нашчадкамі»
Мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь «Шматвяковыя традыцыі ў пераемнасці нашчадкамі»
458

3 ліпеня 2025 года

14:00

 

Незалежнасць дзяржавы неад’емна звязана з выбраннем свайго ўласнага шляху развіцця. За гады самастойнасці нашай краіны вялікія намаганні ішлі на аднаўленне гісторыка-культурнай спадчыны былых пакаленняў. Замкі і палацы, цэрквы і касцёлы, сядзібна-паркавыя ансамблі і музейныя ўстановы  пад пільным наглядам рэстаўратараў набывалі новае жыццё.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту заклікае абудзіць забытыя старонкі гісторыі з жыцця помнікаў драўлянай архітэктуры, далучыцца да спасціжэння традыцыйнай культуры і цікава правесці свой час!

                                                                                                                                  

Вас чакае:

  • Бясплатная экскурсія па помніках архітэктуры (аплочваецца толькі ўваходны квіток).

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1111,1026.

Чытайце таксама
Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
2003
Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»

Кожную нядзелю сакавіка 2019 года з 13:30 бясплатная экскурсія (аплачваецца толькі ўваходны...

Начны забег Belarusbank Museum Run
941
Начны забег Belarusbank Museum Run

7 кастрычніка 2023 года Афіцыйнае адкрыццё а 20.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачынаецца а...

Свята  «За тыдзень – Вялікдзень»  (Вербніца)
1315
Свята «За тыдзень – Вялікдзень» (Вербніца)

17 красавіка 2022 года Вербніца або Вербная нядзеля – свята, якое адзначаецца за тыдзень да Вял...

«Майскi вальс»
2744
«Майскi вальс»

09.05.2018г. Запрашаем прыняць удзел у культурна-адукацыйным мерапрыемстве «Майскі вальс» на...