+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Строчыцкія перазвоны»
Галоўная Падзеі «Строчыцкія перазвоны»
«Строчыцкія перазвоны»
3004

Культурна-масавае мерапрыемства

«Строчыцкія перазвоны»

9 верасня 2018 года

з 13:00 да 16:00

Свята званоў «Строчыцкія перазвоны» накіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з'явы - храмавай звонавай музыкі. Госці мерапрыемства пачуюць перазвоны ў выкананні лепшых званароў Беларусі на званах 18-19 стагоддзя музея Старажытнабеларускай культуры НАН РБ. У канцэрце прымуць удзел лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыянты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і творчыя калектывы ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў».

Арганізатар званарнага канцэрту - дырэктар Мінскай школы званароў Багдан Бярозкін. Свята асабіста благаславіў мітрапаліт Павел.

У праграме мерапрыемства:

  • Канцэрт пры ўдзеле творчых калектываў Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і ансамбля Братэрства званароў;
  • Урачыстае богаслужэнне ад святара ў капліцы з в. Каралеўцы;
  • Выстава званочкаў;
  • Інтэрактыўная пляцоўка для дзяцей.

Кожны жадаючы зможа паспрабаваць сябе ў ролі званара!

За дататковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10.00 руб.;
  • для школьнікаў – 5.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 Паважаныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, клапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Выхаванцы павінны быць у намордніках і на павадках.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Як нас знайсці?

Чытайце таксама
Электронныя білеты на мерапрыемства "Ноч Музеяў"
633
Электронныя білеты на мерапрыемства "Ноч Музеяў"

Дарагія наведвальнікі Музея. Звяртаем Вашу ўвагу, што квіткі на мерапрыемства «Ноч музеяў -...

Свята  «Спасаўка-ласаўка»
1039
Свята «Спасаўка-ласаўка»

19 жніўня 2023 года з 13.00 да 14.00   Вялікія святочныя дні надыходзяць у жніўні...

Cвята «Саракі»
244
Cвята «Саракі»

Саракі – дзень, набліжаны да веснавога раўнадзенства. Ва ўяўленнях вясковых жыхароў з гэтага...

Бясплатная акцыя  «Калядныя дзянькі»
872
Бясплатная акцыя «Калядныя дзянькі»

УВАГА! 1 студзеня Музей працуе с 13:00 да 17:00 1-4 студзеня 2024 года Каляды –...