Каляды – адно з галоўных трыдыцыйных свят, якое святкуеца ў зімовы час. Святкаванне каляд мае сваю доўгую гісторыю і спалучае ў сабе як хрысціянскія, так і старажытныя традыцыі. Свята напоўнена рознымі абрадамі, сэнс якіх выяўляўся ў жаданні хутчэй наблізіць надыход сонечнага цяпла і забяспечыць добры ўраджай у новым гаспадарчым годзе пры дапамозе адпаведных слоў і розных магічных дзеянняў.
У гэты час людзі адпачывалі пасля цяжкай працы на працягу года, ладзіл забавы, ігрышчы, розныя гульні, варажбу, калядавалі, у святы віншавалі гаспадароў хаты, спявалі песні, хадзілі з музыкай і танцамі. Калядоўшчыкі хадзілі з «казой»,«мядзведзем», «цыганам» і іншымі персанажамі, у якія самі жа і пераапраналіся і рабілі своеасаблівы зімовы карнавал з тэатральнымі прэдстаўленнямі, дзе шырока выяўлялася народная выдумка.
Каляды – незвычайны святочны час, калі асаблівую значнасць набывалі зносіны ў сферы адпачынку, усе імкнуліся паказаць свае ўменні і таленты. У гэтым годзе ў «Беларускім дзяржаўным музее народнай архітэктуры і побыту» каляды будуць ладзіць ў дзень зімовага сонцастаяння, які ў старажытны час быў адным з чатырох асноўных дней сонцавароту.
Запрашаем Вас на традыцыйныя каляды ў «Беларускім Скансэне».
Вас чакае:
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Каляды» на тэрыторыі музея!
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Прысвячаецца 80-годдзю Вялікай Пабеды
8 ліпеня 2023 года з 18.00 да 21.00
Паведамляем Вам, што з 1 красавіка 2023 года наш музей пачне працаваць па абноўленнаму...
7 кастрычніка 2023 года Афіцыйнае адкрыццё а 20.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачынаецца а...