Калекцыя «Галаўныя ўборы» ў зборы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту налічвае каля 300 музейных прадметаў. Калекцыю ўмоўна можна падзяліць на дзве часткі – сялянскія і гарадскія галаўныя уборы.
Сялянскія галаўныя уборы – гэта наміткі, якія адрозніваюцца вялікай рэгіянальнай разнастайнасццю, набіваныя і тканыя хусткі, саламяныя брылі і капелюшы, вясельныя вянкі, каптуры, чапцы і інш.
Гарадскія галаўныя уборы – гэта разнастайныя капелюшы (мужчынскія і жаночыя) другой паловы ХІХ – першай паловы ХХ стст.
Першы запіс у інвентарнай кнізе калекцыі датуецца 3 студзеня 1978 года – саламяны капялюш 1930-х гадоў, выяўлены пад час экспедыцыі ў Лідскі раён.