+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абутак
Абутак

Калекцыя «Абутак» у зборы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту налічвае больш за 280 музейных прадметаў.

Гэта сялянскі і гарадскі, мужчынскі і жаночы абутак. Разнастайныя боты, боцікі, чаравікі, туфлі, лапці, пасталы, галёшы. Сярод найбольш цікавых прадметаў – драўляны абутак, так званыя дзеравяшкі ці кандалы, і скураныя пасталы другой паловы ХІХ стагодзя.

Першы запіс у інвентарнай кнізе калекцыі датуецца 24 ліпеня 1978 года – лапці жаночыя 1930-х гадоў, выяўленыя пад час экспедыцыі ў Слуцкі раён.