+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Царква XVIIІ стагоддзя з вёскі Вялец Глыбоцкага раёна
Галоўная Экспазіцыя Паазер'е Царква XVIIІ стагоддзя з вёскі Вялец Глыбоцкага раёна
Царква XVIIІ стагоддзя з вёскі Вялец Глыбоцкага раёна

У стадыі рэстаўрацыі знаходзіцца помнік культавага дойлідства Паазер’я – царква XVIIІ стагоддзя з в.Вялец Глыбоцкага раёна. Царква належыць да так званых цэркваў “клецкага” тыпу. Зрубны неф з пяціграннай апсідай і прытворам ствараюць падоўжана-восевую кампазіцыю аб’ёма храма. Аб’ём завяршаецца высокай двухсхільнай страхой з маленькай глаўкай. Побач з царквой – двух’ярусная зрубная званіца з шатровай страхой.