+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Беларускія народныя абразы
Галоўная Выставы Выставы па-за тэрыторыяй Беларускія народныя абразы
Беларускія народныя абразы

Беларускія народныя абразы

Дзе: Muzeum Rolnictwa im. ks. Krzysztofa Kluka (Польшча)

Калі: з 14 чэрвеня па 11 жніўня

Выстава «Беларускія народныя абразы» будзе экспанавацца ў Музеі сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кш. Клюка (г. Цехановец, Польшча) з 14 чэрвеня па 11 жніўня.

На выставе прадстаўлены народныя абразы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.

Беларускі скансэн валодае вялікімі зборамі, у калекцыі іканапісу асаблівае месца займаюць народныя абразы. Яны паходзяць у большасці з Заходняга і Усходняга Палесся – унікальнага полікультурнага рэгіёна, багатая спадчына якога арганічна спалучае этнічныя і канфесійныя традыцыі, уяўляе сінтэз кананічнага візантыйскага іканапісу, заходнееўрапейскага сакральнага жывапісу і прыёмаў народнага дэкаратыўнага мастацтва.

Мы практычна нічога не ведаем пра асоб мастакоў народных абразоў. Яны маглі быць напісаны ў кляштарах, пры цэрквах, як прафесійнымі мастакамі, так і народнымі майстрамі.

З беларускага народнага абраза на нашчадкаў глядзяць жывыя твары святых, няхай не заўсёды мастацка дасканалых, але выпісаных з такой стараннасцю, што ім пакланяліся і даручалі патаемнае. Найбольш паважанымі ў беларускіх вёсках былі абразы Божай Маці, Ісуса Хрыста, Святога Мікалая Цудатворца, Варвары Вялікапакутніцы, Святой пакутніцы Параскевы. На Палессі пачытаўся абраз з выявай святога Сціліяна, перад якім маліліся аб здароўі дзяцей.

Далёкія ад высокага акадэмічнага мастацтва, народныя абразы з'яўляюцца своеасаблівай інтэрпрэтацыяй канону, аўтэнтычнай спадчынай беларусаў.

Фотаздымкі з сайта Музея сельскай гаспадаркі імя Кш. Клюка.