+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Традыцыйнае свята «Падай, Юр’я, да ключы з неба» (Юр’я)
Галоўная Падзеі Традыцыйнае свята «Падай, Юр’я, да ключы з неба» (Юр’я)
Традыцыйнае свята «Падай, Юр’я, да ключы з неба» (Юр’я)
762

Традыцыйнае свята

«Падай, Юр’я, да ключы з неба»

(Юр’я)

7 мая 2022 года

з 14.00 да 16.00

Юр’я – свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства.

У народзе лічылася, што святы Юрый адмыкае залатымі ключамі зямлю і выпускае расу. З гэтага дня ўсё жывое пачынае расці з асаблівай моцай. Цудадзейная юраўская раса забяспечвала гаспадарам дастатак: «Калі будзе раса – хопіць коням аўса».

Гаспадары ў гэты дзень першы раз выганялі статак на поле, здзяйснялі рытуальныя абыходы сваёй нівы, вадзілі карагоды, каб засцерагчыся ад пажараў і навальніц.

Далучайцеся да нашага свята, каб разам паўдзельнічаць у адметных абрадах у гонар Юр’я!

Вас чакае

  • Лекцыя-канцэрт ад Алеся Лася і Алесі Сівохінай па гісторыі народных інструментаў (дуда, скрыпка, ліра, цымбалы, гармонік, акардыён);
  • Майстар-клас па вырабу саламяных жалеек ад Алеся Лася;
  • Майстар-клас па вырабу «лялькі-коніка»;
  • Майстар-клас па кавальству;
  • Абрад першага выгану коней на поле;
  • Абрад традыцыйнага абыходу двароў з Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці;
  • Гульні пастухоў;
  • Юраўскія песні ад фальклорнага гурта «Скарбніца традыцый»;
  • Беларускія народныя гульні і забавы.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 11,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Чытайце таксама
Падарожжа ў музей на чырвоным аўтобусе!
2043
Падарожжа ў музей на чырвоным аўтобусе!

Займальнае і запамінальнае падарожжа ў музей на двухпавярховым чырвоным аўтобусе.

Мерапрыемства «Дзень Батлейкі»
158
Мерапрыемства «Дзень Батлейкі»

(Мірская Батлейка і Віцебскі “жлоб”) сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам...

«VIP – пікнік «Развітанне са школай - 2019»
1772
«VIP – пікнік «Развітанне са школай - 2019»

29.05.2019г. запрашаем выпускнікоў школ на «VIP-пікнік «Развітанне са школай - 2019»!

Начны забег Belarusbank Museum Run
297
Начны забег Belarusbank Museum Run

7 кастрычніка 2023 года Афіцыйнае адкрыццё а 20.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачынаецца а...