+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Cвята «Масленіца-2023»
Галоўная Падзеі Cвята «Масленіца-2023»
Cвята «Масленіца-2023»
1184

Cвята 

«Масленіца-2023»

25 лютага 2023 года 

з 12.00 да 16:00

Масленка – свята, якое традыцыйна звязана з провадамі зімы і надыходам доўгачаканай вясны.

У нашым музеі Вы пазнаёміцеся з беларускімі традыцыямі і асаблівасцямі святкавання Масленкі ў розных рэгіёнах Беларусі.

У які дзень на тыдні хадзілі да цешчы на бліны? А ў які дзень аб’язджалі маладых коней? Навошта на свята «хавалі дзеда» і вешалі калодкі на шыю нежанатым хлопцам? Пра гэта Вы даведаецеся на нашым свяце!

Вясёлыя гулянні, танцы і спевы – асалода для дзяцей і дарослых!

Вас чакае:

  • Масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
  • Музычная праграма;
  • Майстар-класы для дзяцей і дарослых;
  • Ценявы тэатр «Вяртэп»;
  • Лялечны тэатр «Батлейка»;
  • Рэканструкцыя абрада «Пахаванне Дзеда» (Гарадоцкі р-н, Віцебская вобл.);
  • Рэканструкцыя абрада «Наведванне маладухі»;
  • Рэканструкцыя абрада «Наведванне жанчыны-павітухі»;
  • Масленічны слуп з прызамі;
  • Лакацыі рэканструктараў;
  • Спальванне пудзіла зімы – «Марэны».

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • наведаць «Беларускую карчму» і пачаставацца традыцыйнымі беларускімі стравамі.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых– 19 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет)– 12 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі–10 руб.;
  • сямейны квіток– 55 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Кошт квіткоў па папярэдняму продажу:

  • для дарослых– 17 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет)– 10 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі–8 руб.;
  • сямейны квіток– 48 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Папярэдні продаж будзе ажыццяўляцца з 13.02.2023 года:

  • тэрыторыя музея (за в. Азярцо) з 10:00 да 16:30 (ср-нд)– наяўны разлік;
  • вул. Смаленская, д. 15, офіс 907 з 9:30 да 16:30 (пн-пт.)– наяўны і безнаяўны разлік.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд

Ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках:

  • Мiнск – Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі;
  • маршрутныя таксі: №1277, №1111, №1026;
  • аўтобус №150.
Чытайце таксама
Абрадавае мерапрыемства «Дзяды. Ушанаванне продкаў»
2438
Абрадавае мерапрыемства «Дзяды. Ушанаванне продкаў»

03.11.2018г. Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Дзяды. Ушанаванне продкаў» на...

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Зажынкі»
2892
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Зажынкі»

21 ліпеня 2018 г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Зажынкі» на тэрыторыі музея!

Бясплатная акцыя  «Цуд на Каляды»
710
Бясплатная акцыя «Цуд на Каляды»

Дарагія сябры! Надыходзяць чароўныя калядныя дні! Усё навокал замірае, мы чакаем цудаў, марым...

УВАГА! РЭЖЫМ ПРАЦЫ МУЗЕЯ
929
УВАГА! РЭЖЫМ ПРАЦЫ МУЗЕЯ

РЭЖЫМ ПРАЦЫ МУЗЕЯ Ў СВЯТОЧНЫЯ ДНІ І СКАРОЧАНЫ ГРАФІК У ПЕРАДСВЯТОЧНЫЯ ДНІ