+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Строчыцкія перазвоны-2019»
Галоўная Падзеі «Строчыцкія перазвоны-2019»
«Строчыцкія перазвоны-2019»
1981

Культурна-масавае мерапрыемства

«Строчыцкія перазвоны-2019»

14 верасня 2019 года

з 13:00 да 16:00

V Штогадовы фэст звону пад адкрытым небам «Строчыцкія званы-2019» («Звані з намі ва ўсе…!!!») адбудзецца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 14 верасня 2019 г.  у а.г. Азярцо (4 км ад Мінска). Свята накіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з’явы – храмавай звонавай музыкі. Фэст пачнецца з малебна свц. Паўліну Міласціваму, які лічыцца нябесным заступнікам званароў, а таксама прыкладам спачування і чалавекалюбства да ўсіх, хто мае патрэбу. За малебнам чакае яркая праграма для ўсёй сям’і.

У праграме мерапрыемства:

  • Выступленне званароў з розных рэгіёнаў Беларусі;
  • Музыка і танцы ад народных і сучасных калектываў;
  • Літаратурна-мастацкія замалёўкі;
  • Знаёмства з гісторыяй звону;
  • Майстар-класы і магчымасць пазваніць у званы для кожнага;
  • Выстава званкоў;
  • Экскурсія па музею (за грошы);
  • Гульні для дзетак;
  • Катанні на конях (за грошы);
  • Палёты на дэльтаплане (за грошы).

Арганізатар званарнага канцэрту - дырэктар Мінскай школы званароў Багдан Бярозкін.

Кожны жадаючы зможа паспрабаваць сябе ў ролі званара!

Зацані звон сапраўднага метала!

Па арганізацыйных пытаннях і пытаннях удзелу тэлефанаваць/пісаць Багдану Уладзіміравічу Бярозкіну +375(29) 624 65 23; belbells@mail.ru; Сяргею Генадз’евічу Нікіценка 8044 739 71 90

За дататковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Продаж квіткоў на мерапрыемства - з 12:00 до 15:00 у касе музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10.00 руб.;
  • для школьнікаў – 5.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Паважаныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, клапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Гадаванцы павінны быць у намордніках і на павадках.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Як нас знайсці?

 

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Гуканне вясны»
3955
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Гуканне вясны»

17.03.2018г. Абрадавае мерапрыемства «Гуканне вясны»!

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Багач»
2766
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Багач»

22.09.2018г. Багач – старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да восеньскага раўнадзення.

Увага!
1754
Увага!

Праца музея 8 сакавіка.