+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Развітанне са школай – 2023
Галоўная Падзеі Развітанне са школай – 2023
Развітанне са школай – 2023
773

25 мая 2023 года
з 14.00 да 20.00

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх выпускнікоў школ прыняць удзел у мерапрыемстве «Развітанне са школай - 2023».

Незабыўны час школьнага жыцця, юнацкія прыгоды, вясёлы смех і ўсмешкі сяброў – усё гэта застанецца ў памяці назаўжды, а цікавая праграма нашага мерапрыемства запомніцца яскравымі промнямі радасці ў апошнія школьныя дзянькі.

Інтэлектуальныя гульні і забавы на розны густ: для юнакоў і дзяўчат, бацькоў і настаўнікаў. А самых актыўных удзельнікаў і пераможцаў конкурсаў чакаюць прыемныя сюрпрызы і падарункі!

Толькі ў гэты дзень спецыяльна для Вас:

  • Экскурсіі ў помніках драўлянай архітэктуры (цікавосткі з жыцця на вёсцы 100 гадоў таму);
  • Анімацыйныя пляцоўкі (магчымасць выбраць сабе прафесію з мінулага і пабачыць на ўласныя вочы тонкасці работы каваля, бондара, цесляра, старасты сяла);
  • Конкурсы («Цёшчын язык», «Каса», «Павуцінка», «Рушнікі»і інш.);
  • Квэст (самыя кемлівыя змогуць адшукаць старадаўнія грошы, праверыць сваю спрытнасць і патанчыць разам з мядзведзем);
  • Сярэднявечная пляцоўка (лучны цір, бойка на мячах, фотазона, тэатралізаваная сцэнка з жыцця сярэднявечных рыцараў);
  • Фотазона (каляровы фотаздымак з рэтрааўтамабілем на памяць);
  • Майстар-клас па народным танцам («Картузэ», «Лявоніха», «Ойра») і гульням («Явар», «Журавель», «Цяцерка»).
  • Караоке (праявіць свае музычныя здольнасці і выканаць песні любімых выканаўцаў);
  • Дыскатэка пад адкрытым небам (танцы пад навінкі сучаснай музыкі);
  • Музычная праграма.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў у дзень мерапрыемства::

  • 18,00 руб.;

Кошт квіткоў па папярэдняму продажу:

  • 16,00 руб.

Папярэдні продаж квіткоў будзе ажыццяўляцца з 10.05.2023 года:

  • тэрыторыя музея, каса (за аг. Азярцо) з 11:00 да 18:30 (ср-нд) наяўны і безнаяўны разлік
  • вул. Смаленская, д. 15, офіс 907 (з 9:30 да 16:30 (пн-пт.) – наяўны і безнаяўны разлік

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1026, №1111.

Чытайце таксама
3D-мадэлі прадметаў калекцыі "Вырабы з металу"
1134
3D-мадэлі прадметаў калекцыі "Вырабы з металу"

3D-мадэлі прадметаў калекцыі "Вырабы з металу"

Гісторыя царквы з в. Логнавічы
1894
Гісторыя царквы з в. Логнавічы

Дарагія сябры! Мы працягваем серыю публікацый пад агульнай назвай #СтрочыцкіяГісторыі.

Фотасправаздача «Каляды ў Беларускім скансэне!»
3508
Фотасправаздача «Каляды ў Беларускім скансэне!»

24.12.2015 Самае чароўнае свята ў самым чароўным месцы!

Хатнія рэцэпты на святочны стол!
2539
Хатнія рэцэпты на святочны стол!

Нашы супрацоўнікі дзеляцца сваімі самымі лепшымі рэцэптамі на велікодны стол!