+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Падарожжа па старонках рамана А. Сапкоўскага»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Падарожжа па старонках рамана А. Сапкоўскага»
Мерапрыемства  «Падарожжа па старонках рамана А. Сапкоўскага»
989

Мерапрыемства

«Падарожжа па старонках рамана А. Сапкоўскага ў беларускім скансэне:

ад славянскага фэнтэзі да народнай міфалогіі»

30 кастрычніка 2022 года

12:00 – 14:00

Славянская міфалогія і народныя ўяўленні пра навакольны сусвет натхнялі і будуць натхняць творцаў і аўтараў. Яскравы прыклад – раман Анджэя Сапкоўскага «Вядзьмар». У нашым музеі прапануем вам павандраваць па старонках кнігі: адчуць дух вядзьмарскіх прыгод, перанесціся ў сусвет магіі і міфічных пачвар, а таксама пабачыць, якія беларускія уяўленні аб міфічных істотах патрапілі на старонкі легендарнага рамана.

Вас чакае:

  • Знаёмства з ралявым вядзьмарскім клубам «Свая справа»;
  • Магчымасць апынуцца ў ролі навабранца адной з вядзьмарскіх школ (майстар-клас па фехтаванню);
  • Паглыбленне ў беларускі міфічны сусвет – знаёмства з бестыярыям;
  • Майстар-клас «Выраб абярэга ад міфічных пачвар і нячысцікаў»;
  • Лучны цір (за дадатковую плату).

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Пачатак мерапрыемства ў 12.00 каля шыльды перад уваходам на сектар «Центральная Беларусь».

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10,00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Свята «Першая Прачыстая» «Прыйшла Прачыстая – стала ў полі чыста»
924
Свята «Першая Прачыстая» «Прыйшла Прачыстая – стала ў полі чыста»

Першая Прачыстая – адно з самых шанаваных святаў канца лета. Да гэтага часу на палях і агародах...

УВАГА! СКАРОЧАНЫ ГРАФІК!
997
УВАГА! СКАРОЧАНЫ ГРАФІК!

Увага! Скарочаны графік!

Мерапрыемства «Даравальная нядзеля»
1938
Мерапрыемства «Даравальная нядзеля»

1 сакавіка 2020 года запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Даравальная...